Па старых дагаворах — будаўніцтва жылля на ўзроўні майскіх цэнаў
06.08.2011
—
Новости Экономики
|
Яшчэ месяц таму кіраўніцтва краіны паставіла перад будаўнічай галіной задачу абмежаваць рост індэкса будаўніча-мантажных работ і за кошт гэтага ўтрымліваць кошт будаўніцтва. Начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль удакладніў, што дзеля гэтага міністэрства ў некалькі разоў знізіла будаўнічым арганізацыям накладныя выдаткі. Было ўведзена абмежаванне рэнтабельнасці па выпуску будаўнічых матэрыялаў, праведзены іншыя арганізацыйныя мерапрыемствы. У рэгіёнах ужо "зафіксаванае" на дакументах будаўніцтва жылля практычна не даражэла, а вось Мінск, на хвалі павышанага попыту, спрабуе даць цэнам будаўніцтва поўную свабоду. Асобныя камерцыйныя арганізацыі сталіцы нават прапаноўвалі сваім кліентам перапісваць ужо заключаныя дагаворы, дзе па новых умовах кошт будаўніцтва кватэр у рублёвым эквіваленце можа істотна павялічыцца. Менавіта таму на гэтым тыдні кіраўніцтва Мінгарвыканкама вырашыла больш уважліва сачыць за дзейнасцю будаўнічых арганізацый. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман паведаміў, што адміністрацыя горада ў другім паўгоддзі будзе максімальна забяспечваць стрымліванне кошту будаўніцтва жылля па ўжо заключаных дагаворах на ўзроўні майскіх цэн. За фарміраваннем коштаў у будаўніцтве будзе назіраць Мінскі гарадскі цэнтр па цэнаўтварэнні. Цяпер кожную сваю дэкларацыю забудоўшчык павінен будзе ўзгадніць з Мінгарвыканкамам. Каб захаваць старыя цэны ў сферы будаўніцтва жылля і не "прагарэць", арганізацыям-забудоўшчыкам неабходна будзе масава адмаўляцца ад набыцця замежных камплектуючых і выкарыстоўваць толькі айчынныя будматэрыялы і абсталяванне. Недзе на 15—20 працэнтаў трэба будзе скараціць і тэрміны будаўніцтва жыллёвых аб'ектаў. Сёння сітуацыя з будаўніцтвам жылля ў горадзе даволі складаная. За паўгоддзе пабудавана толькі 370 тысяч квадратных метраў жылля, што складае менш як трэць ад гадавога задання, якое было прынята да выканання на ўзроўні 1,2 млн кв. м. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ месяц таму кіраўніцтва краіны паставіла перад будаўнічай галіной задачу абмежаваць рост індэкса будаўніча-мантажных работ і за кошт гэтага ўтрымліваць кошт...
|
|