У Беларусі плануюць увесці норму спажывання электраэнергіі
22.12.2011
—
Новости Экономики
|
У Беларусі плануюць увесці норму спажывання электраэнергіі – каля 107 кілават-гадзін на чалавека ў месяц. Пра гэта журналістам сёння, 21 снежня, паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Цяпер гэтую прапанову разглядаюць рабочыя камісіі ўраду. Плануецца вынесці гэтае пытанне на Прэзідыум Савета Міністраў, і там канчаткова будзе прынята рашэнне. Анатоль Калінін удакладніў, што калі ў сям'і два чалавекі, то норма павялічваецца на 30 кілават-гадзін, калі тры – яшчэ на столькі ж. Па словах Анатоля Калініна, аналіз паказвае, што гэтай колькасці электраэнергіі будзе цалкам дастаткова для камфортнага жыцця. "Але таму, хто неэканомна спажывае, давядзецца нейкую частку – 5-10% – заплаціць са свайго бюджэту па сабекошце", – сказаў ён. На яго думку, гэта нармальна, ва ўсім свеце так адбываецца, і нічога неадэкватнага тут няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі плануюць увесці норму спажывання электраэнергіі – каля 107 кілават-гадзін на чалавека ў месяц.
|
|