Мінэнерга супраць ўвядзення ліміту на электраэнергію. 21.by

Мінэнерга супраць ўвядзення ліміту на электраэнергію

11.01.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства энергетыкі Беларусі лічыць непрымальнымі прапановы ўрада па ўвядзенні ліміту спажывання электраэнергіі за месяц да 107 кВт/г на гаспадара плюс па 30 кВт/г на кожнага наступнага члена сям'і.

"Міністэрствам энергетыкі падрыхтавана дакладная запіска ва ўрад. Там гаворыцца, што абнародаваныя прапановы па ўвядзенні лімітаў на спажыванне насельніцтвам электраэнергіі яно лічыць непрымальнымі. Больш за тое, гэтыя прапановы зараз наогул нельга ажыццявіць", – гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, 21 снежня віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін заявіў журналістам, што ўрад разглядае пытанне аб увядзенні для грамадзян дыферэнцыраваных тарыфаў на аплату электраэнергіі. "Плануецца ўвесці норму спажывання электраэнергіі на аднаго чалавека ў 107 кВт/г гадз, на двух чалавек – яшчэ плюс 30 кВт/г, і гэтак далей на кожнага наступнага члена сям'і", -- заявіў Анатоль Калінін.

Меркавалася, што лімітаваная электраэнергія будзе аплачвацца па льготных тарыфах, а электраэнергія, спажытая звыш за ліміт -- па сабекошце.

Разам з тым у ДАП "Белэнерга" зазначаюць, што зараз у Беларусі не існуе поўнай базы ўліку грамадзян-абанентаў.
"Напрыклад, у канкрэтным доме маецца адзін абанент, з якім заключаны дагавор на пастаўку электраэнергіі. А прапісаны тры чалавекі, жывуць жа больш ці менш. І сітуацыя з колькасцю жыльцоў у адным доме, кватэры, можа змяняцца, яна не будзе ўвесь час пастаяннай. Як адсочваць гэту інфармацыю, прычым кожны месяц?" – задаюцца пытаннем у "Белэнерга".
У сувязі з гэтым Міністэрства энергетыкі прапаноўвае ўвесці ліміт на кожнага абанента, з якім заключаны дагавор, і ўстанавіць іншыя нормы спажывання электраэнергіі. У выпадку калі дом абсталяваны газавай плітой, ліміт складзе 150 кВт/г за месяц, калі электраплітой -- 250 кВт/г за месяц. Пры гэтым колькасць асоб, якія фактычна жывуць у жылым памяшканні, у разлік брацца не будзе.

Таксама міністэрствам прапаноўваецца не ўводзіць дыферэнцыраваныя ліміты для гарадскіх і вясковых жыхароў.

Ад 1 кастрычніка 2011 года падобныя ліміты ўведзеныя на карыстанне вадой.

Паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства энергетыкі Беларусі лічыць непрымальнымі прапановы ўрада па ўвядзенні ліміту спажывання электраэнергіі за месяц да 107 кВт/г на гаспадара плюс па 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика