Негаручая тканіна "КЭНДЛ" прызнаная "Навінкай года". 21.by

Негаручая тканіна "КЭНДЛ" прызнаная "Навінкай года"

08.02.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь прызнаў "Навінкай года" негаручую тканіну "КЭНДЛ" вытворчасці ААТ "Магатэкс". Статус інавацыйнай распрацоўкі прадукцыя "Магатэкса" атрымала на конкурсе "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2011 года", дзе была прадстаўлена ў намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных рамёстваў".

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца штогод па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Для стымулявання засваення і выпуску новых відаў прадукцыі з палепшанымі характарыстыкамі быў заснаваны статус "Навінка года". На гэты статус можа прэтэндаваць тавар, пры вытворчасці якога выкарыстоўваюцца прынцыпова новыя тэхналогіі або новыя тэхналогіі спалучаюцца з раней вядомымі. У гэтым годзе такі статус быў прысуджаны 37 таварам рознага прызначэння 29 вытворцаў і арганізацый.

— Сутнасць нашай распрацоўкі заключаецца ў прынцыпова новым падыходзе да стварэння тканін, якія цяжка паддаюцца гарэнню: тканіны вырабляюцца са спецыяльнай негаручай сыравіны беларускіх прадпрыемстваў "Хімвалакно" і "Магілёўхімвалакно". Унікальныя валокны і тканіны былі распрацаваны па ініцыятыве ААТ "Магатэкс" і з'яўляюцца на сёння адзіным такога кшталту таварам на тэрыторыі краін СНД, — паведаміў камерцыйны дырэктар ААТ "Магатэкс" Віталь Дзядзінец. — Наша прадукцыя з'яўляецца адначасова і інавацыйнай, і імпартазамяшчальнай, і практычна запатрабаванай. Трэба патлумачыць, што "Магатэкс" і раней выпускаў тканіны, якія цяжка гараць, але сыравіна для іх закуплялася ў нямецкіх вытворцаў. А цяпер увесь тэхналагічны ланцужок (ад вытворчасці сыравіны і да вырабу тканін) наладжаны ў нашай краіне.

Упершыню новая распрацоўка "Магатэкса" была прадстаўлена шырокай грамадскасці ў рамках Беларускага інавацыйнага тыдня летась у лістападзе. А да гэтага (у мае—кастрычніку) тканіна "КЭНДЛ" удзельнічала ў прафесійных спецыялізаваных выставах у Нью-Ёрку, Германіі і Маскве, дзе атрымала шэраг узнагарод і сертыфікатаў. І вось цяпер прыйшло прызнанне і на радзіме...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь прызнаў "Навінкай года" негаручую тканіну "КЭНДЛ" вытворчасці ААТ "Магатэкс". Статус...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика