Смецце — таксама рэсурс
08.02.2012
—
Новости Экономики
|
Новая станцыя па перапрацоўцы смецця ў хуткім часе з'явіцца ў Мінску. Плануецца, што яна пачне працаваць у першым паўгоддзі 2012 года на палігоне "Паўночны" і з яе дапамогай магчыма будзе ўтылізаваць 80 тыс. тон адходаў у год. У сувязі з гэтым службам жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада даручана больш эфектыўна выкарыстоўваць кантэйнеры для асобнага збору смецця, якіх сёння ў сталіцы больш за 14 тыс., а таксама ўсталяваць дадатковыя кантэйнеры. Па словах начальніка ўпраўлення абыходжання з адходамі Мінпрыроды Сяргея Кузьмянкова, калі браць у разлік маштабы нейкага аднаго раёна сталіцы, то прадукцыйнасць будучай станцыі (80 тыс. тон) — лічба значная, а вось для ўсяго Мінска гэтага недастаткова. Акрамя станцыі на палігоне "Паўночны", у гэтым годзе плануецца запусціць тры лініі дасарціроўкі адходаў прадукцыйнасцю 50 тыс. тон у год, а таксама лінію на СП "Рэмондзіс — Мінск" (30 тыс. тон у год). За апошняе дзесяцігоддзе колькасць смецця, якое вывозіцца з Мінска, пастаянна расце. Вакол горада размешчаны тры палігоны для бытавых адходаў — "Паўночны", "Прудзішча" і "Трасцянецкі". Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая станцыя па перапрацоўцы смецця ў хуткім часе з'явіцца ў Мінску. Плануецца, што яна пачне працаваць у першым паўгоддзі 2012 года на палігоне "Паўночны" і з... |
|