Пустазелле не пройдзе
08.02.2012
—
Новости Экономики
|
У магілёўскіх аграрыяў цяпер ёсць сучасная сістэма ачысткі насення шматгадовых траў. Новы цэх адкрылі ў абласным цэнтры на ЗАТ "Насенне траў". Новая імпартная лінія дазволіць значна, да 85-90%, палепшыць якасць ачысткі насення. За гадзіну цяпер ачышчаецца 2 тоны. Для параўнання: стары цэх адольваў 4 тоны, але за суткі. Новая лінія каштавала 1,5 мільёна еўра, але пры ўмове поўнай загрузкі яна акупіцца праз 2-3 гады. Паслугі па ачыстцы насення плануюць аказваць не толькі сваім сельскім гаспадаркам, але і іншым рэгіёнам нашай краіны і за яе межамі. У цырымоніі адкрыцця новага цэха бралі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Кіраўніцтва перарэзала традыцыйную чырвоную стужку, а на першым меху гатовай прадукцыі госці пакінулі надпіс: "Якасць насення — залог высокіх ураджаяў і надояў". Толькі з добрым насеннем можна стварыць магутную кармавую базу, якая дазволіць павялічыць вытворчасць малака і мяса. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У магілёўскіх аграрыяў цяпер ёсць сучасная сістэма ачысткі насення шматгадовых траў. Новы цэх адкрылі ў абласным цэнтры на ЗАТ "Насенне траў".
|
|