Ці можа прыпыніцца недзяржаўнае будаўніцтва. 21.by

Ці можа прыпыніцца недзяржаўнае будаўніцтва

13.07.2012 17:20 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці можа прыпыніцца недзяржаўнае будаўніцтва

           


Фото: photo.bymedia.net
Фото: photo.bymedia.net
Штучна павышаць кошт камерцыйнага жылля пакуль што немэтазгодна. Менавiта такую думку выказаў нашаму выданню дырэктар рыэлтарскай кампанii "Вiва Кансалт" Юрый Жаркоў.

$2000  — за метр. І кропка! 

Справа ў тым, што крыху раней старшыня Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька прапанаваў забудоўшчыкам камерцыйнага жылля пакрываць яшчэ i выдаткi на забудову iнжынерна-транспартнага сектара.

Сваю пазiцыю мэр сталiцы тлумачыў тым фактам, што калi ў горада былi магчымасцi, то будаўнiцтва iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры фiнансавалася з мясцовага бюджэту. У вынiку асобныя грамадзяне будавалi сабе другiя i нават трэцiя кватэры па льготным кошце без улiку гэтых затрат. Цяпер у Мiнску iснуе пэўны клас уласнiкаў, якiм належыць каля 50 тысяч "другiх-трэціх-чацвёртых" кватэр. Сёння гарадскiя ўлады прапаноўваюць будавацца багатым "нечаргавiкам" па рэальным кошце, якi з улiкам выдаткаў на iнжынерна-транспартную iнфраструктуру складзе не менш як 2 тысячы долараў за квадратны метр.

Удар па кішэні будзе надта моцным

Наш эксперт Юрый Жаркоў адзначае, што практыка сумеснага фiнансавання iнжынерных сетак горадам i камерцыйнымi забудоўшчыкамі дзейнiчае ўжо сёння:

— Iснуюць праекты, напрыклад, у раёне вёскi Сухарава, дзе вядзецца комплекснае будаўнiцтва жылых дамоў. У гэтым месцы больш за 10 дэвелапераў будуюць 15—20 жылых дамоў. Да кожнага такога дома неабходна падвесцi магiстральныя сеткi, якiя будуць належаць гораду. У гэтым выпадку кожны заказчык часткова цi цалкам фiнансуе будаўнiцтва такiх сетак.

Яшчэ да пачатку будаўнiцтва жылых дамоў камерцыйныя забудоўшчыкi дамаўляюцца з гарадскiмi ўладамi аб долi фiнансавання такіх аб'ектаў. Аднак калi камерцыйным забудоўшчыкам прапануюць абавязкова фiнансаваць будаўнiцтва ўсёй сацыяльнай iнфраструктуры вакол жылых дамоў, то гэта будуць ужо крыху iншыя i сапраўды вялiкiя затраты. Пра якiя дадатковыя сумы можа iсцi гаворка? Папярэдне падлiчыць даволi цяжка. У першую чаргу гэта залежыць ад аб'ёмаў жыллёвай забудовы. Калi забудоўшчык узводзiць 10 жылых дамоў i адзiн дзiцячы садок, то гэта будзе бiць па кiшэнi iнвестыцыйнай кампанii не так моцна. А калi дробны забудоўшчык будуе адзiн жылы дом, а яму прапануюць пабудаваць яшчэ i нейкi сацыяльны аб'ект?..

Плюс дарагія доўгатэрміновыя крэдыты

Сёння ў сталiцы камерцыйныя забудоўшчыкi будуюць не толькi элiтнае i дарагое жыллё, але i стандартныя дамы масавай забудовы эканом- i камфорткласаў, дзе квадратны метр прапаноўваецца клiентам не больш як за 1,5 тысячы долараў. Павышаць штучна кошт такога жылля цяпер не мае сэнсу, бо яго проста не будуць набываць, перакананы Юрый Жаркоў.

Панэльныя дамы крыху ніжэйшага класа на сталічным рынку зараз каштуюць каля тысячы долараў, а каркасныя — 1200—1300 долараў за квадратны метр агульнай плошчы. Сярэднестатыстычны пакупнік такога жылля сёння не мае дастаткова сродкаў, каб набываць (будаваць) кватэры па кошце каля 2 тысяч долараў за квадратны метр. Выкарыстоўваюць доўгатэрмiновыя крэдыты банкаў звычайным клiентам будзе цяпер таксама складана, бо яны пакуль што вельмi дарагiя.

Што адбудзецца, калi на камерцыйных забудоўшчыкаў усё ж такi паспрабуюць ускласцi фiнансаванне яшчэ i сацыяльных аб'ектаў у поўным аб'ёме? Юрый Жаркоў лiчыць, што гэтага не дасягнуць без паляпшэння дабрабыту, бо iнакш буйныя забудоўшчыкi пачнуць звужваць сваю прысутнасць на рынку масавага будаўнiцтва жылля, а дробныя кампанii знiкнуць увогуле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння гарадскiя ўлады прапаноўваюць будавацца багатым "нечаргавiкам" па рэальным кошце, якi з улiкам выдаткаў на iнжынерна-транспартную iнфраструктуру складзе не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика