Як пачынаем плаціць за электраэнергію і газ
31.01.2013
—
Новости Экономики
|
Такія лічыльнікі не дазваляюць дэферэнцыяваць плату за электраэнергію. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Ад 1 лютага ўводзіцца трохузроўневая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ему спажывання электраэнергіі і газу.Як цяпер лічыць, колькі плаціць за электрычнасць, патлумачана ў табліцы 1. Гэта сістэма не тычыцца таксама і той энергіі, якую забіраюць электракатлы для патрэб ацяплення і абагрэву вады магутнасцю больш за 5 кВт . У дамах, абсталяваных шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку энергіі ці аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку энергіі, плаціць можна на выбар. Ці дыферэнцыявана па часавых перыядах тарыфаў ці па аднаставачным тарыфе з улікам парадку аплаты, прадугледжанага ў пастанове. Плату за паслугі электразабеспячэння з тых, хто жыве ў дамах, якія не абсталяваныя прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі, будуць браць па тарыфе, які забяспечвае поўную аплату затрат (уступае ў моц ад 1 ліпеня) Як пачынаем плаціць за газ Плату за газ у дамах, забяспечаных індывідуальнымі ацяпляльнымі прыборамі і прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, аплату будуць браць штомесяц у залежнасці ад гадавых аб’ёмаў яго спажывання. Налічваць іх будуць нарастаючым вынікам штогод ад 1 студзеня. Гэты парадак не распаўсюджваецца на сем’і, якія пералічаныя ў “Выключэннях” У тых, хто жыве ў дамах з індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і без усталяваных прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, будуць браць поўную аплату. Выключэнне – выпадкі, калі эканамічна немэтазгодна ці тэхнічна немагчыма ўсталяваць гэтыя прыборы. Выключэнні Як павысіліся тарыфы Ад першага лютага павысіліся тарыфы на электраэнергію. Паводле пастановы Савета Міністраў №52 ад 23 студзеня 2013 года, БелТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 1 лютага ўводзіцца трохузроўневая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ему спажывання электраэнергіі і газу.
|
|