Памёр першы старшыня Нацбанка Мікалай Амельяновіч
01.02.2013 02:00
—
Новости Экономики
|
Памёр першы старшыня Нацбанка Мікалай Амельяновіч Мікалаю Амельяновічу было 75 гадоў.
Ён нарадзіўся ў 1937 у вёсцы Міхнавічы Бярозаўскага раёна. Скончыў наргас (1961). Працаваў у Міністэрстве фінансаў БССР. Дырэктарам Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. Ад 1986 да 1991 Мікалай Амельяновіч працаваў упраўляючым Белканторай Дзяржбанка СССР. Пазней ён прызнаваўся, што ў гэты час не мог весці самастойную фінансава-крэдытную палітыку без дазволу Масквы. 21 снежня 1990 года, ужо пасля Дэкларацыі аб суверэнітэце, Вярхоўны савет пастанавіў стварыць Нацбанк Беларускай БССР. Першым старшынёй праўлення Нацыянальнага банка якраз і стаў Мікалай Амельяновіч, ужо пасля яго быў Станіслаў Багданкевіч. "Ён зразумеў, што не ў стане стварыць сістэму, улічваючы адсутнасць прафесійных глыбокіх ведаў спецыяліста-манетарыста. Я спачатку думаў, што яго выганяюць, а ён мне сам сказаў, што хацеў сысці", — узгадваў пасля сп. Багданкевіч. У першыя гады незалежнасці краіны Амельяновіч працаваў першым намеснікам старшыні праўлення Ашчаднага банка Беларусі, пасля быў у "Тэхнабанку". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя гады незалежнасці краіны Амельяновіч працаваў першым намеснікам старшыні праўлення Ашчаднага банка Беларусі |
|