Сёлета кармоў кароўкам хопіць
21.04.2013
—
Новости Экономики
|
Сёлета зялёныя кармы з’явяцца пазней, чым звычайна. Сёлетняя вясна, як ніколі ў апошнія гады, запазнілася. У рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” затурбаваліся, як там кароўкі. Ці хопіць ім кармоў да першай травы?Ва ўпраўленні райсельгасхарчу запэўнілі, што кармоў у Мядзельскім раёне хопіць. У двух таварыствах сваіх травяністых кармоў нестае. Але ім сенажом і сіласам дапамагаюць суседнія гаспадаркі. Гэтае ж пытанне адрасаваў дырэктару таварыства “Будслаўскае” Івану Пятроўскаму. – У нас хопіць. Як звычайна, закладвалі кармы з запасам. Так што і гэта працяглая зімоўка не паўплывае на рацыён рагуль. Мы яшчэ і іншым гаспадаркам дапамагаем: напрыклад, таварыству “Габы-агра”. А як справы ў прыватнікаў? Сям’я Стаскойць з вёскі Камарова трымае чатырох кароў. – Ці хапае кармоў? – спытаў у Ганны Стаскойць. – Хапае. Гаспадар у мяне рупны, кожны год стараецца нарыхтаваць столькі сена, каб з запасам было. Бо заўсёды трэба разлічваць, што, можа, зіма зацягнецца – вось як сёлета здарылася. Звычайна 9 мая наша вёска кароў на выган адпраўляла. А гэтай вясной, можа, і пазней давядзецца. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота 3.bp.blogspot.com. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя вясна, як ніколі ў апошнія гады, запазнілася. У рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” затурбаваліся, як там кароўкі. Ці хопіць ім кармоў да першай травы? |
|