Ад сёння даражэе бензін і салярка: АІ-92 – 7800, дызель – 8500. 21.by

Ад сёння даражэе бензін і салярка: АІ-92 – 7800, дызель – 8500

03.09.2013 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі ад 3 верасня. Кошты вырастуць на 400-500 рублёў.

На адной з мінскіх заправак, згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 будзе каштаваць 7800, АІ-95 – 8300, дызпаліва – 8500 рублёў, паведамляе "Еўрарадыё".

Канцэрн Белнафтахім павышэнне коштаў не каментуе. Але відавочна, што яно звязана з нядаўнім павелічэннем акцызу: ад 28 жніўня акцыз на бензін вырас у сярэднім на 45%, а на дызельнае паліва – на 70%.

"Павышэнне акцызаў звязанае з нашымі абавязальніцтвамі ў межах Еўразійскай эканамічнай прасторы па ўніфікацыі акцызнай палітыкі на бензін/паліва і на гарэлку. І другое, гэта звязана з "падцягваннем" коштаў да ўзроўню хаця б Расійскай Федэрацыі. З тым, каб не было такога агрэсіўнага вывазу паліва, як мы гэта назіралі, напрыклад, у 2011 годзе”, – распавёў на мінулым тыдні "Еўрарадыё" міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Пры гэтым ён адзначыў, што кошт бензіну не будзе даражэй чым у Расіі.

“Для нас нявыгадна павышаць кошты да ўзроўню Еўрасаюза. Мы будзем прытрымлівацца нашых дамоваў з Расійскай Федэрацыяй і прыкладна мець парытэт коштаў на паліва”, – заўважыў Снапкоў.

Нагадаем, мінулы раз кошты на паліва павышаліся 16 студзеня 2013-га. За год такім чынам паліва падаражэла ў сярэднім на 16,5%.

Табліца. Як павышаліся кошты на паліва ў 2012–2013 гадах

 03.09.201316.01.201303.10.201208.06.201211.04.2012
АІ-9278007400695066506300
АІ-9583007800750071506800
Дызпаліва85008000765073006950

"Еўрарадыё".

Фота avtoprices.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі ад 3 верасня. Кошты вырастуць на 400-500 рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика