Бюджэту Беларусі не хапае $750 мільёнаў. Мінфін: Грошы браць няма адкуль
29.11.2013
—
Новости Экономики
|
Дэфіцыт бюджэту Беларусі па выніках 2013 года, імаверна, дасягне 7 трыльёнаў рублёў. Гэта каля $750 мільёнаў у эквіваленце. "Нават прыцягненне дадатковых даходаў і маштабнае абмежаванне выдаткаў не дазваляюць ліквідаваць разрыў", – заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Гэтая ацэнка была зроблена па выніках работы эканомікі за студзень-верасень 2013 года. "Для звядзення балансу спатрэбіцца выкарыстоўваць раней назапашаныя рэшткі сродкаў бюджэту, якія пераважна сфарміраваны за кошт сродкаў фонду нацыянальнага развіцця. Іншыя рэзервы ў дадзены момант практычна вычарпалі сябе", – цытуе Ермаловіча «Інтэрфакс». У Фонд нацыянальнага развіцця пералічваюць частку прыбытку высокарэнтабельныя прадпрыемства – нафтаперапрацоўчыя заводы, "Беларуськалій" ды іншыя. Намеснік міністра фінансаў адзначае, што магчымасці па скарачэнні дэфіцыту за кошт далейшага змяншэння выдаткаў вельмі абмежаваныя: "Далейшае зніжэнне фінансавання немінуча пацягне за сабой пагаршэнне ўмоваў працы для бюджэтнага сектара". "Наша ніва". Фота ukr-advokat.org.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэфіцыт бюджэту Беларусі па выніках 2013 года, імаверна, дасягне 7 трыльёнаў рублёў. Гэта каля $750 мільёнаў у эквіваленце.
|
|