Трэці вятрак на Мядзельшчыне адкрывалі пры ўдзеле нямецкага пасла. 21.by

Трэці вятрак на Мядзельшчыне адкрывалі пры ўдзеле нямецкага пасла

13.02.2014 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


трэці вятрак ля Занарачы

Урачыстае адкрыццё трэцяй у Мядзельскім раёне ветраэнергетычнай устаноўкі адбылося 7 лютага.

Як і папярэднія дзве, узведзеныя ў 2000 і 2002 гадах, размешчана яна ля вёскі Занарач.

Вятрак пабудавалі ў рамках інвестыцыйнага праекта Мінскай вобласці сіламі прадпрыемства “ЭкоДомБуд” пры падтрымцы нямецкай дабрачыннай арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля”.

Сімвалічны ключ ад вятрака дырэктар “ЭкоДомБуда” Юрый Супрыновіч уручыў энергетыку гэтага прадпрыемства Сяргею Жуку.

Урачыстую стужачку на адкрыцці ветраэнергетычнай устаноўкі перарэзалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Вальфрам Маас, старшыня Праўлення міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “ЭкаДом” Бярнард Кэмпер, старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілля Шацько. Прысутнічалі на адкрыцці дэлегацыя арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля”  (старшыня праўлення – Шыл Эдельтрауд), іншыя асобы.

 – Устаноўка працуе ўжо з верасня і зарэкамендавала сябе вельмі добра, – паведаміў Юрый Супрыновіч. – Трэцяя ўстаноўка – найбольш магутная з усіх: яе намінальная магутнасць складае адзін мегават. А магутнасць пашыранай за кошт трэццяй устаноўкі ветраэлектрычнай станцыi складае 1,85 мегават.

Тры ветракі разам выпрацоўваюць каля двух з паловай мільёнаў кілават-гадзін у год. Электраэнергія паступае ў агульную сетку. Каб уявіць  аб магутнасці ветракоў, прывядзём такія факты: гэтай энергіі дастаткова для таго, каб забяспечыць электрычнасцю больш за тысячу сем'яў, тут вырабляецца пяць працэнтаў электраэнергіі, якая спажываецца ў Мядзельскім раёне.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё трэцяй у Мядзельскім раёне ветраэнергетычнай устаноўкі адбылося 7 лютага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика