Дачакацца верасня. 21.by

Дачакацца верасня

22.05.2014 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ХУТКА амаль усіх аператараў машыннага даення ПУВП «Вужыца-Агра» ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод» заменяць робаты: у гаспадарцы ўзводзіцца малочна-таварная ферма на 840 кароў з замкнутым цыклам утрымання жывёлы. Работы выконвае трэст «Полацксельбуд».

Яшчэ ў пачатку мінулага года на гэтым месцы было поле. Сёння — цэлы комплекс з рознымі забудовамі: кароўнікамі, прафілакторыем для цялят, цэхам для нецялей, сянажнымі ямамі.

— Зроблена каналізацыя, праведзены водаправод, пакладзены падлогі, — працягвае пералік старшы прараб трэста Уладзімір Шавярновіч. — Цяпер займаемся мантажом абсталявання. Неўзабаве пачнем устаноўку робатаў. Іх будзе дванаццаць: па шэсць у кожным цэху.

На ўсіх участках кіпіць праца. Акрамя галаўнога прадпрыемства, на будаўніцтве задзейнічаны мясцовыя ПМК-44 і райаграсэрвіс, а таксама ПМК з Шаркаўшчыны і Міёр.

Тэрмінам здачы аб’екта павінен быў стаць кастрычнік гэтага года. Аднак старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец скарэкціраваў планы на верасень, і будаўнікі ўкладваюцца ў графік.

Як паведаў начальнік Верхнядзвінскага райсельгасхарчу Уладзімір Быкаў, сёлета вядзецца таксама будаўніцтва новай фермы на тысячу кароў у КУП СГП «Каханавічы» і рэканструкцыя чатырох МТФ у іншых гаспадарках.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ХУТКА амаль усіх аператараў машыннага даення ПУВП «Вужыца-Агра» ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод» заменяць робаты: у гаспадарцы ўзводзіцца малочна-таварная ферма на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика