Аўстрыйская кампанія будуе металургічны завод у Міёрах. 21.by

Аўстрыйская кампанія будуе металургічны завод у Міёрах

13.05.2015 10:04 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Міёрах усё гатова да пабудовы сучаснага завода па вырабе белай бляхі. Працаваць на ім будуць некалькі соцень чалавек, рабочыя месцы знойдуцца для многіх мясцовых жыхароў.

Як паведаміў дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю "ММПЗ-груп" Сяргей Чабуранаў, на падрыхтоўцы пляцоўкі асвоена больш за 4 млрд 200 млн рублёў. Асноўны аб'ём работ выканалі меліяратары. Яны знялі ўрадлівую глебу, якую пазней выкарыстаюць для добраўпарадкавання заводскай тэрыторыі і райцэнтра.

Чакаецца, што праз тыдзень-другі кампанія з Каўнаса завершыць распрацоўку праекта завода. Яшчэ месяц, тлумачыць Сяргей Чабуранаў, спатрэбіцца на экспертызу ў эколагаў.

Праекты па электра-, вода-, газазабеспячэнні, пад'язной аўтадарозе і некаторыя іншыя ўжо прайшлі ці праходзяць праверку. У маі  правядуць тэндары па вызначэнні будаўнічай арганізацыі, якая будзе ўзводзіць завод. Цікавасць праяўляюць буйныя чэшскія, славацкія і славенскія кампаніі.

Аўстрыйская кампанія "ММПЗ GmbH", якая заключыла дагавор з аблвыканкамам на пабудову Міёрскага металургічнага завода, інвесціруе на рэалізацыю праекта 200 млн еўра: 50 млн непасрэдна на будоўлю і 150 млн – на тэхналагічнае абсталяванне.

На ўзвядзенне вытворчых аб'ектаў адводзіцца 2 гады і столькі ж на пусканаладачныя работы. Увод завода ў эксплуатацыю прызначаны на канец 2019 года.

Па словах Сяргея Чабуранава, па інвестдагаворы на прадпрыемстве будзе працаваць не менш за 460 чалавек. Яго магутнасць – 150 тысяч тон белай бляхі ў год. Гэты прадукт запатрабаваны на ўнатраным і знешнем рынках.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магутнасць будучага завода - 150 тысяч тон белай бляхі ў год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика