"Беларусь і ЗША аб'ядноўвае больш, чым раз'ядноўвае". Дыпламатычным адносінам краін 25 год
28.12.2016 17:34
—
Новости Экономики
|
Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Як нагадвае беларускае МЗС, 28 снежня 1991 года ў выніку абмену нотамі беларускі і амерыканскі бакі дамовіліся аб усталяванні дыпламатычных адносін на ўзроўні пасольстваў. У 1992 годзе ў Мінску і Вашынгтоне пачалі працаваць пасольствы дзвюх краін. Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, якая, прызнала суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, прапанавала маладой беларускай дзяржаве наладзіць поўныя дыпламатычныя адносіны і абмяняцца пасламі. «Сімвалічна, што юбілей усталявання беларуска-амерыканскіх дыпламатычных адносін прыпадае на перыяд паступовай нармалізацыі двухбаковых дачыненняў, аднаўлення даверу і вяртання бакоў да дыялогу па шырокаму спектру пытанняў - ад эканомікі і інвестыцый да ваеннай сферы, культуры і захавання спадчыны, ад развіцця дэмакратычных інстытутаў да ўмацавання навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае», — адзначае беларускае знешнепалітычнае ведамства. Беларускі бок выказвае спадзеў, што распачаты працэс паступовага паляпшэння дачыненняў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі будзе не толькі садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і вырашэнню складаных пытанняў двухбаковых дачыненняў, але і стане фактарам нармалізацыі міжнароднай сітуацыі і ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ва Усходняй Еўропе. У сваю чаргу, Амбасада ЗША ў Беларусі ў звароце з нагоды гэтай даты таксама адзначае, што Злучаныя Штаты спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў на карысць інтарэсаў абедзвюх краін. «З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін Злучаныя Штаты цвёрда падтрымлівалі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі на шляху да большай дэмакратыі і дабрабыту», — адзначаецца ў звароце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, якая, прызнала суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, прапанавала маладой беларускай дзяржаве наладзіць поўныя...
|
|