Партыі БНФ адключылі электрычнасць за даўгі
07.06.2017 10:34
—
Новости Экономики
|
У менскай сядзібе Партыі БНФ з-за камунальных запазычанасцяў адключана святло. Пасля чаго кіраўніцва партыі вырашыла часова зачыніць офіс, да выплаты пазыкаў, папярэдне — з 6 па 10 чэрвеня. Пра гэта Зараз партыя БНФ шукае ў грамадства падтрымкі для ўтрымання офісу. Па словах кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, да складанай сітуацыі прывёў шэраг прычынаў: — Так сталася, што доўгая была зіма, ацяпляльны сезон быў вельмі доўгі, і камунальны кошт узрос. Склалася так, што выдаткі на аплату камунальных былі большыя, чым звычайна. У звязку з гэтым у нас утварылася запазычанасць. Дасягнула пазыка такога ўзроўню, што адключылі нам святло, пакуль не будзе пагашага запазычанасць. Я думаю, цягам тыдня, можа 10 дзён, мы гэтае пытанне вырашым і будзе паўнавартасна функцыянаваць офіс надалей. Па словах Янукевіча, каб падключыць памяшканне да святла, неабходна каля 3 тысяч беларускіх рублёў. Зараз, па яго словах, ідуць перамовы з магчымымі ахвярадаўцамі. Адкрыты дабрачынны рахунак у банкаўскай разліковай сістэме ЕРЫП, праз які сябры і прыхільнікі партыі могуць пералічыць патрэбныя грошы. Па меркаванню палітыка, сітуацыя з запазычанасцю хаця і вельмі непрыемная, аднак не пагражае партыі стратай офісу. Радыё Рацыя паведамляе, што з-за фінансавых цяжкасцей у шэрагу дэмакратычных партый і арганізацый з’явіліся праблемы з утрыманнем офісаў. Так, Рух «За свабоду» не здолеў працягуць арэнду свайго офісу і пакуль працуе без памяшкання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцва партыі вырашыла часова зачыніць офіс, да выплаты пазыкаў, папярэдне - з 6 па 10 чэрвеня. |
|