Віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг у гонар БНР, але яны ад яго адмовіліся - дорага. 21.by

Віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг у гонар БНР, але яны ад яго адмовіліся - дорага

21.03.2018 09:18 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прычына адмовы — у адсутнасці грошай, якія запатрабавала міліцыя за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.

Адзін з заяўнікаў акцыі, Канстанцін Смолікаў, 20 сакавіка атрымаў дазвол на яе правядзенне ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска. Святочны мітынг меркавалі правесці апоўдні 25 сакавіка ў парку Чыгуначнікаў.

Галоўная ўмова для атрымання дазволу на масавыя акцыі сфармулявана ў рашэнні гарвыканкама № 881 — гэта наяўнасць папярэдніх дамоваў на абслугоўванне мерапрыемства работнікамі ЖКГ, лекарамі і міліцыяй. Упершыню за 10 год усе адпаведныя структуры пагадзіліся заключыць дамовы на аказанне платных паслуг. Аднак міліцыя запрасіла 582 рублі за ахову правапарадку падчас мітынгу сіламі 10 сваіх супрацоўнікаў.

Канстанцін Смолікаў кажа, што такіх грошай у заяўнікаў няма:

— Заплаціць міліцыі за працу мы павінны да 22 сакавіка. Сума, якую яны запрасілі, амаль у 10 разоў большая, чым аплата паслугаў медыкаў. Тыя прасілі ўсяго каля 70 рублёў. У нас няма магчымасці сабраць грошы за пару дзён, таму мы параіліся і вырашылі адмовіцца ад правядзення імпрэзы.

Віцебскія актывісты разважаюць, як яшчэ можна годна адзначыць гістарычную дату.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычына адмовы - у адсутнасці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика