Што дапаможа пазбавіцца ад стрэсу. 21.by

Што дапаможа пазбавіцца ад стрэсу

14.07.2010 09:52 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасны тэмп жыцця, інфармацыйныя патокі, безумоўна, перагружаюць наш арганізм. Няўменне спраўляцца з перанапружаннем, стрэсамі можа спрыяць развіццю памежных нервова-псіхічных расстройстваў. Спецыялісты рэкамендуюць вучыцца адэкватнаму рэагаванню на складаныя сітуацыі і канфлікты. Належныя веды і навыкі рэальна дапамагаюць пазбегнуць шоку. Наогул любыя праблемы — ад фінансавых да сэксуальных — трэба вырашаць, бо парушэнні ў любым з аспектаў жыцця робяць свой унёсак у агульны стрэс.

Аднак псіхічныя захворванні абумоўлены яшчэ цэлым шэрагам прычын. Свой унёсак робіць спадчынны фактар, асабліва ва ўзнікненні такога захворвання, як шызафрэнія. Сваё месца — у асаблівасцяў псіхікі канкрэтнай асобы, умоў, у якіх чалавек выхоўваўся. Уплывае нават экалагічны фактар і лад харчавання. Акрамя таго, некаторыя псіхічныя захворванні развіваюцца на фоне захворвання цялеснага — артэрыяльнай гіпертэнзіі, атэрасклерозу. Выклікаць праблему з псіхікай можа чэрапна-мазгавая траўма, эпілепсія, хвароба Альцгеймера.

Калі чалавек своечасова не звяртаецца па псіхіятрычную дапамогу, то паступова хвароба набывае хранічны, незваротны характар, а значыць, магчымасці спецыялістаў становяцца вельмі абмежаванымі і чакаць вылячэння ўжо не даводзіцца. Вельмі важна прызнаваць сваю праблему, шукаць спосабы яе вырашэння і строга выконваць усе прадпісанні ўрачоў. Апошнія нясуць адказнасць за дакладнае вытрымліванне пратаколаў дыягностыкі і лячэння, бяспеку і эфектыўнасць дапамогі. Аднак жыць за пацыента здаровым жыццём яны не ў стане. Гэтаксама як і займацца прафілактыкай нервова-псіхічных захворванняў.

Звярніце ўвагу на самадапамогу — медытацыю, методыкі дыхання, нервова-мышачную рэлаксацыю, загартоўванне. Уся ўсходняя медыцына пабудавана на той жа тэхніцы дыхання. Асвоіць такую практыку зусім не складана. Іншая рэч, яна павінна быць сістэмнай. Гэта ж датычыцца і заняткаў спортам, падчас якіх мы ўвесь наш стрэс, што называецца, скідваем на мышцы. Акрамя таго, неабходна надаваць належную ўвагу пашырэнню свайго кругагляду, культурнаму развіццю. І не захапляйцеся самастойным прыёмам заспакаяльных сродкаў. Вам можа падацца, што вы перамагаеце стрэс, а насамрэч будзеце спрыяць развіццю трывожнага ці дэпрэсіўнага расстройства. З іншага боку, можна набыць і залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў.
Тайм-менеджмент патрэбны ўсім

Не імкніцеся ўсё паспець. Адна з хрысціянскіх каштоўнасцяў — няспешнасць. Час ад часу варта прыпыняцца і думаць над тым, куды і навошта мы рухаемся.

Нярэдка людзі арыентуюцца не на свае патрэбы, а на чужое меркаванне. Спецыялісты рэкамендуюць вучыцца тайм-менеджменту — мастацтву кіравання сваім часам. Каб дасягнуць уласных мэтаў, неабходна прадумаць, па якой дарозе ісці. Праблема перфекцыяністаў у тым, што яны імкнуцца зрабіць як мага больш і з максімальным вынікам. У такіх выпадках карысна папрацаваць з псіхолагам. Справіцца з сітуацыяй, якая выйшла з-пад кантролю, дапаможа і такі кірунак у псіхалогіі, як коўчынг. Ім займаюцца псіхолагі і псіхатэрапеўты, якіх у гэтым выпадку называюць трэнерамі па жыцці. Такія спецыялісты дапамагаюць зрабіць тое, што ты ўмееш, яшчэ лепш.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты рэкамендуюць вучыцца адэкватнаму рэагаванню на складаныя сітуацыі і канфлікты. Належныя веды і навыкі рэальна дапамагаюць пазбегнуць шоку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика