А-я-яй, кружыцца галава!... 21.by

А-я-яй, кружыцца галава!..

08.09.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чалавек да ўсяго можа прывыкнуць, нават да дыскамфорту і пастаяннага болю. Адзінае недамаганне, да якога прывыкнуць нельга, — гэта галавакружэнне. Пакуль будзеце прывыкаць — паваліцеся, нават не страчваючы прытомнасці. Адкуль гэтая напасць і, галоўнае, што з ёй рабіць?

Часцей за ўсё галавакружэнне ўзнікае ў пераменлівае надвор'е, калі рэзка мяняюцца тэмпература, вільготнасць, ціск або раптам налятае моцны вецер.

Скачкі ціску "кружаць галаву" перш за ўсё гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад атэрасклерозу. Пры гэтых захворваннях цяжка прыходзіцца не толькі сэрцу, але і сасудам, якія сілкуюць галаўны мозг і ўнутранае вуха (там знаходзіцца вестыбулярны апарат).

Як толькі нервовыя клеткі трапляюць у зону кіслароднага галадання, яны пачынаюць працаваць уразнабой, і чалавек страчвае арыентацыю ў прасторы — усё кружыцца, як на каруселі.

Галавакружэнне (вертыга) — яшчэ не дыягназ, але яўная прыкмета хворасці, папярэджваюць медыкі. Сёння вядома мноства хваробаў, звязаных з галавакружэннем. Самыя бяскрыўдныя з іх — мігрэнь і астэахандроз. Далей ідуць хваробы ўнутранага вуха, эпілепсія, інсульт, пухліна. Таму, калі прыступы галавакружэння ў вас паўтараюцца, не адкладвайце свой візіт да доктара.

Што рабіць, калі закружылася галава:

— Трэба прысесці, а лепш прылегчы, каб не ўпасці на зямлю. Востры прыступ галавакружэння звычайна суправаджаецца стратай раўнавагі.

— Калі галава закружылася ўпершыню, не панікуйце. На жаль, адчуванне страху, сэрцабіцце, млоснасць — непазбежныя спадарожнікі галавакружэння.

— Паспрабуйце зафіксаваць позірк на нерухомым прадмеце. Часам (напрыклад, пры млоснасці) становіцца лягчэй, калі вочы, наадварот, заплюшчыць.

— Пры першай магчымасці вымерайце артэрыяльны ціск.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 

"Гарачая" лінія ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама (017) 220 20 25

8 верасня — загадчык арганізацыйна-метадычнага кансультатыўнага аддзела Мінскага абласнога псіханеўралагічнага дыспансэра Канстанцін Міхайлавіч МІНКЕВІЧ.

— загадчык арганізацыйна-метадычнага кансультатыўнага аддзела Мінскага абласнога псіханеўралагічнага дыспансэра Канстанцін Міхайлавіч МІНКЕВІЧ.

9 верасня — загадчык кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы Зоя Аляксандраўна МАЗЕЙКА.

— загадчык кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы Зоя Аляксандраўна МАЗЕЙКА.

10 верасня — загадчык 2-га туберкулёзнага (лёгачнага) аддзялення Мінскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Наталля Анатольеўна ВОРАНАВА.

— загадчык 2-га туберкулёзнага (лёгачнага) аддзялення Мінскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Наталля Анатольеўна ВОРАНАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек да ўсяго можа прывыкнуць, нават да дыскамфорту і пастаяннага болю. Адзінае недамаганне, да якога прывыкнуць нельга, — гэта галавакружэнне. Пакуль будзеце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика