У
09.09.2010 12:05
—
Новости Здоровья
|
Восень — час, калі фобіі абвастраюцца.
Восень — час цяжкі. І не ў апошнюю чаргу ад таго, што восенню абвастраюцца ўсе нашы фобіі. Гэта тычыцца не толькі людзей, што маюць праблемы з псіхікай, але і ўсіх астатніх — у кожнага з нас ёсць, прынамсі адна (а, насамрэч, нашмат больш) фобія. «Наша Ніва» высветліла, як змагацца з фобіямі і як зрабіць восень максімальна камфортнай. Чаго баяцца людзі Спіс фобій, што афіцыйна існуюць настолькі вялікі, што сярэдніх памераў брашуру можна скласці ўжо з іх пераліку. Самыя, бадай што распаўсюджаныя — клаўстрафобія і агарафобія. Гэта жах, які выклікае ў першым выпадку — закрытая прастора, а ў другім — адкрытая. Калі, напрыклад вы не можаце сядзець у пакоі з адчыненымі дзвярыма — гэта не проста лёгкі неспакой, так праяўляецца ваша фобія. Іншае пытанне — ці небяспечна гэта. Толькі ў рэдкіх выпадках фобія пераходзіць у клінічны стан, тады ўжо трэба псіхалагічная дапамога. А большасць з нас жыве са сваімі фобіямі, і нават вельмі нядрэнна. Але два разы на год, фобіі маюць тэндэнцыю абвастрацца. Тады ўжо трэба пераходзіць да рашучых дзеянняў, каб зрабіць камфортным сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх. Што рабіць Пры нараджэнні чалавек не мае фобій увогуле — яны ўсе набытыя. Мы «навучыліся» баяцца. Адсюль вынікае першы спосаб змагання з фобіяй — навучыцца замяняць страх на рэлаксацыю. Гэта так званая дэсенсібілізацыя — спалучэнне ўяўленняў, якія выклікаюць страх, з расслабленнем. У яе ўваходзіць тры этапы: на першым вучымся рэлаксацыі, пры чым не простай, а моцнай, якая па ўздзеянні будзе амаль настолькі ж эфектыўнай, як лекі. Пасля складаем спіс сваіх страхаў (моцных стрэсавых сітуацый). А пасля імкнемся спалучыць рэлаксацыю і разбор сваіх страхаў, пачынаючы ад самага простага і заканчваючы самым цяжкім. Мінус у гэтага спосабу адзін — у хатніх умовах яго вельмі складана выканаць, і без дапамогі псіхатэрапеўта не абысціся. Дэсенсібілізацыя застаецца найбольш надзейным спосабам развітацца з фобіяй. Самым папулярным метадам застаецца паход да доктара, але не заўжды гэта варты шлях. Ад фобій лекары могуць і не пазбавіць, а вось ад грошай — лёгка. Пішуць пацярпелыя: «Кожны сеанс каштаваў 200 даляраў, сеансаў было 10. Кожны раз доктар казаў, што мы ўжо амаль вылечылі маю фобію, а сам выпісваў мне рэланіум у шалёных дозах. Дзякуй богу, я яго не прымала». Таму, калі вы ўжо вырашылі звярнуцца да доктара, выбірайце надзейны варыянт. Ёсць і новы, тэхналагічны спосаб — з дапамогай віртуальнай рэальнасці чалавека «пераносяць» у страшную для яго сітуацыю. Пад кантролем псіхолага чалавек паступова пачынае разумець усю абсурднасць свайго страху. 10 самых пашыраных фобій Акрафобія — боязь вышыні Андрафобія — боязь мужчынаў Аквафобія — боязь вады Аўтафобія — боязь адзіноты Кардыяфобія — боязь хваробы сэрца Клаўстрафобія — боязь замкнёнай прасторы Гемафобия — боязь крыві Некрафобія — боязь трупаў Ніктафобія — боязь цемры Панафобія — боязь усяго на свеце
|
|