Менінгіт — не прастуда, хоць і можа пад яе маскіравацца
22.12.2010 12:56
—
Новости Здоровья
|
Традыцыйна падчас сезона прастуды і грыпу актывізуецца яшчэ адно вельмі грознае захворванне — менінгакокавая інфекцыя. Небяспека менінгакокавай інфекцыі заключаецца ў тым, што захворванне можа развіцца ў чалавека ў лічаныя гадзіны, прычым пры маланкавых формах менінгіту выратаваць хворага не заўсёды ўдаецца.Пры адсутнасці лекарскай дапамогі смерць чалавека можа наступіць усяго праз 6 гадзін ці праз суткі з моманту з’яўлення першых сімптомаў. Варта ведаць, што ўзбуджальнік менінгакокавай інфекцыі пастаянна цыркулюе сярод розных узроставых груп насельніцтва, але найбольшую эпідэмічную небяспеку для навакольных уяўляюць бактэрыяносьбіты. Часцей за ўсё носьбітамі з’яўляюцца дарослыя, нават не падазраючы аб гэтым, а хварэюць пераважна дзеці. Асабліва схільныя да інфіцыявання маленькія дзеці ва ўзросце да 5 гадоў з аслабленым імунітэтам. Распаўсюджванне ўзбуджальніка адбываецца Менінгіты могуць выклікацца самымі рознымі ўзбуджальнікамі: менінгакокам, пнеўмакокам, гемафільнай палачкай і нават вірусам простага герпесу, які звычайна пашкоджвае слізістую абалонку вуснаў. Каварства інфекцыі заключаецца ў тым, што першыя клінічныя праявы захворвання могуць нагадваць прастуду ці грып. Найбольш распаўсюджанай формай інфекцыі з’яўляецца назафарынгіт, калі ў хворага запаляецца задняя сценка глоткі, адзначаецца нязначнае павышэнне тэмпературы цела, галаўны боль, пяршэнне ў горле, закладзенасць носа і насмарк. На гэтым этапе часцей за ўсё пацыентам ставіцца дыягназ «вострае рэспіраторнае захворванне». Аднак няправільная і несвоечасовая дыягностыка можа далей прывесці да запалення мазгавых абалонак. Для генералізаваных формаў менінгакокавай інфекцыі характэрнае вострае імклівае развіццё захворвання на фоне поўнага здароўя. Захворванне пачынаецца раптоўна. Так, дзіця можа легчы спаць абсалютна здаровым, а ноччу нечакана становіцца неспакойным, адчувае мышачную слабасць, капрызіць. Калі дзіця ўжо размаўляе, то абавязкова паскардзіцца бацькам на моцны галаўны боль, ад якога нельга будзе выратавацца звычайнымі абязбольвальнымі сродкамі. На працягу гадзіны тэмпература паднімаецца да 39–40 градусаў, а праз 5–6 гадзін пачынаюцца ваніты, якія не прыносяць палёгкі хвораму. Але самы грозны сімптом, які ні ў якім разе нельга прапусціць — гэта з’яўленне сыпу: спачатку на целе з’яўляюцца — бацькі дзіцяці павінны памятаць, што ў выпадку прастудных праяў яны могуць з’явіцца крыніцай захворвання для свайго дзіцяці, таму пры з’яўленні першых сімптомаў захворвання неабходна карыстацца марлевымі маскамі; — каб не падхапіць назафарынгіт, трэба пазбаўляцца ад хранічных захворванняў насаглоткі — фарынгіту, танзіліту і ларынгіту; — каб пазбегнуць інфіцыявання, рэкамендуецца больш гуляць з дзецьмі на адкрытым паветры і пазбягаць у прастудны сезон паездак у грамадскім транспарце, а таксама не знаходзіцца доўгі час у месцах з вялікай канцэнтрацыяй людзей (крамах, рынках, у тэатрах і гэтак далей); — паколькі ўзбуджальнік няўстойлівы ў знешнім асяроддзі, актуальнымі з’яўляюцца рэжымы праветрывання, вільготная ўборка з прымяненнем дэзынфектантаў, выкарыстанне бактэрыцыдных лямпаў для абеззаражвання паветра; — выражанымі сімптомамі агульнай інтаксікацыі арганізма з’яўляюцца высокая тэмпература цела, дрыжыкі, боль у вочных яблыках, мышцах цела, скаванасць шыйных мышцаў, галаўны боль, млоснасць, ваніты; — у выпадку з’яўлення першых сімптомаў, характэрных для менінгакокавай інфекцыі, неабходна неадкладна выклікаць «хуткую дапамогу»; — калі медыцынскім работнікам прапанаваная шпіталізацыя, ні ў якім разе не адмаўляйцеся ад яе, бо ад гэтага можа залежаць жыццё вашага дзіцяці! Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна падчас сезона прастуды і грыпу актывізуецца яшчэ адно вельмі грознае захворванне — менінгакокавая інфекцыя. Небяспека менінгакокавай інфекцыі...
|
|