Баляць ногі? Праверце кроў на цукар!. 21.by

Баляць ногі? Праверце кроў на цукар!

20.08.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адчуванне смылення або паколвання ў нагах знаёмыя кожнаму, хто хоць раз доўга сядзеў у нязручным становішчы. Але пра што могуць гаварыць тыя ж сімптомы, калі вы нагу не "адседжвалі", а проста прайшліся да магазіна і назад. Пра нязручны абутак або хваробу?

Калі вашы ногі пачынаюць пасылаць вам апісаныя вышэй сігналы ды яшчэ і пабольваць пасля хады, то ўрачы, перш за ўсё, раяць праверыць кроў на колькасць глюкозы. Інакш кажучы, даведацца, ці не пакутуеце вы, самі пра тое не здагадваючыся, ад цукровага дыябету. А ўжо пасля наведаць урача-ангіёлага, каб праверыць сасуды ног.

У хворых на цукровы дыябет пашкоджанне магістральных сасудаў ніжніх канечнасцяў сустракаецца ў 5 разоў часцей, чым у іншых людзей. Безумоўна, гэта не абавязкова ўзаемазвязаныя рэчы, але дыябетыкі займаюць адно з першых месцаў у групе рызыкі.

Адным з самых частых ускладненняў цукровага дыябету з'яўляецца полінейрапатыя, якая можа развівацца як на ранніх, так і на позніх стадыях хваробы. Пашкоджанне нервовай сістэмы праяўляецца смыленнем і паколваннем у канечнасцях, і без своечасова пачатага лячэння можа насіць неабарачальны характар.

Калі інструментальныя метады даследавання паказваюць у хворага на дыябет парушэнне кровазвароту ў канечнасцях, а сам чалавек нічога не адчувае, гэта вельмі небяспечны сімптом. Значыць, у пацыента ўжо адбылася страта болевай адчувальнасці.

Паколькі ўразлівасць розных нервовых валокнаў неаднолькавая, сімптомы парушэння або выпадзення адчувальнасці могуць моцна адрознівацца. У выніку ў чалавека могуць з'явіцца бязболевыя апёкі, пролежні, раны.

Акрамя медыкаментозных або хірургічных метадаў лячэння дыябетычнай ангіяпатыі, вялікая роля адводзіцца зніжэнню залішняй вагі, фізічным практыкаванням, рэжыму харчавання і нармалізацыі артэрыяльнага ціску.

Акрамя таго, хворы павінен разумець важнасць пастаяннага кантролю за скурай ступняў, асабліва дэфармаваных і з парушанай адчувальнасцю, правільна даглядаць ногі, насіць зручны абутак. Перад прызначэннем лячэння і лекаў вельмі важна, каб урач правёў такія даследаванні, як доплераграфію і ўльтрагукавое сканаванне магістральных сасудаў. Далейшае лячэнне таксама павінна быць цесна звязана з эндакрынолагамі, каб кантраляваць антыдыябетычную тэрапію і тэрапію сасудаў.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адчуванне смылення або паколвання ў нагах знаёмыя кожнаму, хто хоць раз доўга сядзеў у нязручным становішчы. Але пра што могуць гаварыць тыя ж сімптомы, калі вы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика