Сала мяняем на рыбу, здобу — на садавіну. 21.by

Сала мяняем на рыбу, здобу — на садавіну

06.01.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для вызначэння нармальнай вагі выкарыстоўваюць індэкс масы цела. Ён разлічваецца па формуле: ІМЦ = маса цела (вага) кг : рост (м), узведзены ў квадрат.

Нармальная маса цела: ІМЦ ад 18,5 да 24,9.

Залішняя маса цела: ІМЦ 25—29,9.

Атлусценне: ІМЦ звыш 30.

Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, атлусценне спрыяе развіццю цукровага дыябету 2 тыпу, артэрыяльнай гіпертэнзіі, атэрасклерозу, ішэмічнай хваробе сэрца, захворванням печані і жоўцевыводных шляхоў, суставаў, а таксама бясплоднасці, паніжэнню сакрэцыі палавых гармонаў, раку малочнай залозы і страўнікава-кішачнага тракта. Цяжарнасць на фоне атлусцення часта суправаджаецца такой паталогіяй, як таксікоз, ці нараджэнне буйнога, але з прыкметамі неданошанасці дзіцяці. Атлусценне скарачае працягласць жыцця.

Лішняя вага і атлусценне могуць быць звязаны з:

 няправільным харчаваннем (ужываннем вугляводнай ежы, асабліва мучных вырабаў і бульбы; парушэннем рэжыму харчавання і г.д.);

 недастатковай фізічнай актыўнасцю;

 эндакрыннымі парушэннямі;

 генетычнай схільнасцю;

 псіхалагічнымі праблемамі і стрэсамі;

 наяўнасцю ў арганізме паразітаў, якія выдзяляюць ферменты (бялкі, якія спрыяюць працяканню біяхімічных рэакцый), што выклікае пастаяннае жаданне есці.

Дыягназ устанаўліваецца пасля вымярэння росту і вызначэння масы цела. Від атлусцення вызначаецца на падставе звестак анамнезу, асаблівасцяў размеркавання тлушчавых адкладанняў, клінічных і лабараторных прыкмет паталогіі эндакрынных залоз.

Пачынаць барацьбу варта з аналізу на яйцы глістоў. Наяўнасць "мяшкоў" пад вачыма, ацёчнасць твару або начны скрыгат зубоў — сур'ёзная нагода для падазрэння наяўнасці паразітаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Карэкцыя харчавання будзе заключацца ў вытрымліванні добра вядомых правілаў:

1. Харчавацца ўмерана, разнастайна і рэгулярна. Есці ў момант пачуцця голаду.

Харчавацца ўмерана, разнастайна і рэгулярна. Есці ў момант пачуцця голаду.

2. Схільным да паўнаты супрацьпаказаны малако 3-працэнтнай і болей тлустасці, маргарын, тлустыя і плаўленыя сыры, маянэз, сасіскі, бутэрброды (якія аб'ядноўваюць тлушчы з вугляводамі), усё смажанае. Істотна трэба абмежаваць сала, тлустую свініну, сметанковае масла, каўбасныя вырабы, здобу, вострыя соусы.

Схільным да паўнаты супрацьпаказаны малако 3-працэнтнай і болей тлустасці, маргарын, тлустыя і плаўленыя сыры, маянэз, сасіскі, бутэрброды (якія аб'ядноўваюць тлушчы з вугляводамі), усё смажанае. Істотна трэба абмежаваць сала, тлустую свініну, сметанковае масла, каўбасныя вырабы, здобу, вострыя соусы.

3. Перавага — рыбе (да абеду — тлустая, пасля абеду — нятлустых гатункаў), нятлустаму сыру, кісламалочным прадуктам, хлебабулачным вырабам з мукі грубага памолу.

Перавага — рыбе (да абеду — тлустая, пасля абеду — нятлустых гатункаў), нятлустаму сыру, кісламалочным прадуктам, хлебабулачным вырабам з мукі грубага памолу.

4. Піць ваду. Штодня арганізму патрабуецца не менш як 2- 2,5 л вады.

Піць ваду. Штодня арганізму патрабуецца не менш як 2- 2,5 л вады.

5. Абмежаваць соль, якая затрымлівае ў арганізме ваду, што спрыяе нездаровай паўнаце.

Абмежаваць соль, якая затрымлівае ў арганізме ваду, што спрыяе нездаровай паўнаце.

6. Старанна жаваць ежу, есці не спяшаючыся.

Старанна жаваць ежу, есці не спяшаючыся.

7. Ніколі не садзіцца на дыету, якой немагчыма прытрымлівацца ўсё жыццё.

Ніколі не садзіцца на дыету, якой немагчыма прытрымлівацца ўсё жыццё.

8. Ладзіць разгрузачныя дні (кефірныя, гароднінныя і г.д.)

Ладзіць разгрузачныя дні (кефірныя, гароднінныя і г.д.)

9. Павялічыць ужыванне гародніны, несалодкай садавіны, імбіру, мускатнага арэху, карыцы, хрэну (калі няма праблем з падстраўнікавай залозай).

Павялічыць ужыванне гародніны, несалодкай садавіны, імбіру, мускатнага арэху, карыцы, хрэну (калі няма праблем з падстраўнікавай залозай).

10. Сокі — натуральныя, без дабавак цукру. Карысныя грэйпфрутавы, ананасавы і лімонны.

Сокі — натуральныя, без дабавак цукру. Карысныя грэйпфрутавы, ананасавы і лімонны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для вызначэння нармальнай вагі выкарыстоўваюць індэкс масы цела. Ён разлічваецца па формуле: ІМЦ = маса цела (вага) кг : рост (м), узведзены ў квадрат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика