Алергія на... холад
11.02.2012
—
Новости Здоровья
|
"У халоднае надвор'е, на марозе рукі пакрываюцца сыпам і пачынаюць свярбець. Такі стан доўжыцца нядоўга і праходзіць, як толькі я трапляю ў цёплае памяшканне, але ўсё роўна непрыемна... Што гэта можа быць за праблема? Івацэвічы, Настасся". Валеолаг 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска Галіна ЧЫРАК: — Вядома некалькі відаў алергічных рэакцый на холад. Самая простая і распаўсюджаная — уласна халадовая алергія, не звязаная з нейкімі іншымі захворваннямі. Яна праяўляецца літаральна праз некалькі хвілін пасля ўздзеяння паніжанай тэмпературы высыпкамі на адкрытых участках скуры: твары, руках, на губах пасля піцця халодных напояў. Высыпкі даволі шчыльныя, ружовага ці белаватага колеру, суправаджаюцца моцным свербам, як пасля крапіўніцы, звычайна трымаюцца некалькі гадзін, а потым бясследна знікаюць. Такая рэакцыя можа паўтарацца пастаянна. Іншыя формы халадовай алергіі сустракаюцца пры наяўнасці іншых захворванняў — парушэнняў функцый шчытападобнай залозы, чырвонай ваўчанкі — і працякаюць больш цяжка. Рэдка сустракаецца спадчынная форма, якая суправаджаецца смыленнем, а не свербам, і з'яўляецца больш рэакцыяй арганізма на вецер, чым на холад. Для пастаноўкі дакладнага дыягназу існуюць не толькі складаныя даследаванні, але і досыць простыя спосабы. Каб пацвердзіць дыягназ халадовай крапіўніцы, пакладзіце на запясце кубік лёду, патрымайце 20 хвілін, паглядзіце, ці не з'явілася высыпка і сверб. Такі тэст прыдатны для пацвярджэння самай простай формы халадовай алергіі. Больш складаныя формы дыягнастуюцца толькі ў клінічных умовах. Халадовая алергія больш за ўсё назіраецца ў маладых людзей, часцей у маладых жанчын пасля перанесеных інфекцыйных хваробаў. Змагацца з ёю даволі складана, таму што немагчыма поўнасцю выдаліць алерген — холад. Пры першых прыкметах халадовай алергіі неабходна тэрмінова прыняць любы антыгістамінны прэпарат — тавегіл, супрасцін. Больш працяглае дзеянне, без снатворнага эфекту, забяспечвае кларыцін. Рэкамендуецца добрае ўцяпленне з дапамогай шалікаў, капелюшоў, пальчатак, якія добра захоўваюць цеплыню. У любым выпадку неабходна абследавацца, каб знайсці прычыну з'яўлення падобнай рэакцыі. У супрацьлеглым выпадку алергічныя рэакцыі могуць працякаць усё цяжэй. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У халоднае надвор'е, на марозе рукі пакрываюцца сыпам і пачынаюць свярбець. Такі стан доўжыцца нядоўга і праходзіць, як толькі я трапляю ў цёплае памяшканне,... |
|