Пасаліў — праблем набыў

11.02.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Змяншэнне спажывання солі аб'яўлена адным з пяці прыярытэтных напрамкаў новага Плана дзеянняў па ажыццяўленні Еўрапейскай стратэгіі прафілактыкі і барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі на 2012—2016 гады.

Спажыванне солі лічыцца адным з вядучых фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Медыкі сцвярджаюць, што высокі ўзровень спажывання солі прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску ва ўсіх узроставых групах. Між іншым зніжэнне спажывання солі прыкладна напалову (да рэкамендаванага для дарослых узроўню 5-6 г у дзень) зніжае цяжар інсультаў на 24, а захваральнасць ішэмічнай хваробай сэрца — на 18 працэнтаў.

Заўважана, што дзеці асабліва падвержаны прывыканню да солі, што стымулюе ў іх павышаную патрэбу ў прадуктах з высокім утрыманнем натрыю і можа пакласці пачатак звычцы, якая захаваецца на ўсё жыццё. А калі павышаны артэрыяльны ціск пачынае праяўляцца яшчэ ў дзіцячым узросце, то з вялікай доляй верагоднасці гэтая праблема будзе турбаваць чалавека і ў дарослым жыцці.

У многіх краінах еўрапейскага рэгіёна больш як дзве трэці ўсёй солі, якая спажываецца, схаваная ў харчовых прадуктах, падвергнутых тэхналагічнай апрацоўцы, лёгкіх закусках (снэках) і такіх прадуктах, як хлеб і сыр. Акрамя таго, важнейшымі пастаўшчыкамі прадуктаў з вялікім утрыманнем солі з'яўляюцца рэстараны хуткага харчавання. Такім чынам, еўрапейцы кантралююць толькі каля 20 працэнтаў усёй солі, якая спажываецца. А паколькі многія не ведаюць, колькі солі ўтрымліваецца ў тым ці іншым прадукце, то не могуць кантраляваць яе спажыванне.

У апошнія гады ў Еўрапейскім рэгіёне рэалізуюцца паспяховыя стратэгіі і праграмы па змяншэнні спажывання солі. 11 краін Еўрасаюза прынялі рашэнне знізіць спажыванне солі на 16 працэнтаў у перыяд з 2008 па 2012 год. Дзве найбольш паспяховыя праграмы па зніжэнні спажывання солі ажыццяўляюцца ў Фінляндыі і Вялікабрытаніі. У 1996 годзе брытанскія медыцынскія і навуковыя эксперты арганізавалі групу САSH, каб аб'яднаць намаганні па зніжэнні колькасці солі, што дабаўляецца пры вытворчасці харчовых прадуктаў. У некаторых прадуктах харчавання, падвергнутых тэхналагічнай апрацоўцы, утрыманне солі зменшылася ўжо на 30 працэнтаў. Акрамя таго, у Вялікабрытаніі на ўсіх этыкетках прадуктаў указваецца ўтрыманне солі, што дазваляе спажыўцам прымаць адпаведнае рашэнне пры здзяйсненні пакупкі. Міжнароднае прызнанне атрымаў і фінскі праект "Паўночная Карэлія", рэалізацыя якога распачалася 30 гадоў таму. Поспех гэтых дзвюх праграм, на думку экспертаў, заключаецца ў тым, што паралельна з ціскам на харчовых вытворцаў і змяненнем рэцэптур прадуктаў, сярод насельніцтва праводзілася асветніцкая кампанія.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Некалькі парад, як зменшыць у рацыёне спажыванне солі:

— стравы прыпраўляйце не соллю, а травамі, спецыямі ці сокамі з садавіны;

— саліце ежу або пры прыгатаванні, або за сталом (два разы саліць страву не трэба!);

— перад тым, як пасаліць ежу, абавязкова паспрабуй яе на смак. Магчыма, соль увогуле не спатрэбіцца;

— у рэстаране, па магчымасці, прасіце прыгатаваць страву без солі;

— не захапляйцеся салёным мясам, вяндлінай, сасіскамі, булённымі кубікамі і вермішэллю хуткага прыгатавання;

— злівайце расол з кансерваванай агародніны;

— пазбягайце кетчупу, соевага соусу і салатных заправак;

— выключыце са свайго рацыёну салёныя арэшкі і чыпсы.

Максімальна рэкамендаванае сутачнае спажыванне солі:

да аднаго года — 1 грам

ад 1 года да 3 гадоў — 2 грамы

ад 4 да 6 гадоў — 3 грамы

ад 7 да 10 гадоў — 5 грамаў

ад 11 да 14 гадоў — 6 грамаў

дарослыя — 6 грамаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змяншэнне спажывання солі аб'яўлена адным з пяці прыярытэтных напрамкаў новага Плана дзеянняў па ажыццяўленні Еўрапейскай стратэгіі прафілактыкі і барацьбы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика