Панічная атака. Пройдзе, але вернецца. 21.by

Панічная атака. Пройдзе, але вернецца

11.02.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Панічнае расстройства не залежыць ад нацыянальнасці, месца жыхарства, прыналежнасці да той ці іншай прафесіі ці сацыяльнай групы. Характэрны ўзрост пачатку хваробы — ад 20 да 30 гадоў, радзей ад 14 і пасля 40 гадоў. Жанчыны пакутуюць у 2-3 разы часцей за мужчын.

Паводле слоў урача-валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, панічнае расстройства як самастойнае захворванне з агульнай групы трывожных (неўратычных, звязаных са стрэсам) было вылучана параўнальна нядаўна. Назва захворвання пачала прыжывацца сярод спецыялістаў са з'яўленнем у сярэдзіне 80-х першых эфектыўных лекавых прэпаратаў. Такім чынам, размова ідзе найперш аб прыступе раптоўнага, надзвычай выражанага пачуцця трывогі і страху. Прыступ суправаджаецца:

üгалавакружэннем

üзапавольваннем дыхання

üадчуваннем недахопу паветра

üняўстойлівасцю або хістаннем

üпачашчаным сэрцабіццём

üаняменнем розных участкаў цела

üмлосцю, расстройствам кішэчніка

üадчуваннем "нерэальнасці" навакольнага

üстрахам смерці.

Некаторыя пацыенты пры з'яўленні гэтых сімптомаў думаюць, што ў іх ёсць саматычныя (цялесныя) захворванні, не звязаныя з псіхічным расстройствам, і не звяртаюцца да псіхолагаў, псіхіятраў або псіхатэрапеўтаў, паколькі ўпэўнены, што "пустыя размовы" ім не дапамогуць. Але гэта толькі зацягвае хваробу і змяншае шанц на вылечванне.

Спрыяць развіццю атак можа арганічнае паражэнне галаўнога мозга, злоўжыванне алкаголем, спадчынная схільнасць, стрэс і эмацыйнае перанапружанне. Па меры паўтораў прыступаў у чалавека развіваецца страх знаходжання ў тых месцах і сітуацыях, дзе немагчыма будзе атрымаць дапамогу або можна "зняславіцца" перад вялікай колькасцю людзей (у натоўпе, магазіне, на рынку або стадыёне, у перапоўненым транспарце і г.д.). У чаканні новых прыступаў хворы аднойчы баіцца выходзіць з дому, перастае хадзіць у магазін, ездзіць на транспарце, патрабуе пастаяннага суправаджэння членаў сям'і.

Для лячэння прымаюцца спецыяльныя лекавыя прэпараты. Аднак эфект лячэння значна павышаецца падчас псіхалагічных трэнінгаў, у якіх прайграюцца фобагенныя сітуацыі.

Што рабіць падчас абвастрэння прыступу панічнага расстройства?

1. Заставацца на месцы і не шукаць дапамогі, паколькі прыступ не пагражае жыццю і за 10-20 хвілін пройдзе сам па сабе.

2. Запаволіць дыханне да 10 удыхаў за хвіліну, дыхаць як мага павольней, з паўзамі паміж удыхамі. Можна зрабіць 10-15 павольных удыхаў-выдыхаў у папяровы пакет.

3. Членам сям'і і іншым навакольным трэба пакінуць пацыента ў адзіноце, не аказваць ніякую дапамогу.

4. Калі дыягназ панічнага расстройства ўстаноўлены, урачу і блізкім трэба спыняць патрабаванні пацыента аб правядзенні дадатковых саматычных і неўралагічных абследаванняў, паколькі яны толькі павышаюць узровень трывогі і няпэўнасці, перашкаджаюць правільнаму лячэнню.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Панічнае расстройства не залежыць ад нацыянальнасці, месца жыхарства, прыналежнасці да той ці іншай прафесіі ці сацыяльнай групы. Характэрны ўзрост пачатку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика