"Плюсы" і "мінусы" медыкаментознага аборту
22.05.2012
—
Новости Здоровья
|
Таблеткі ад... цяжарнасці З мінулага года ў Беларусі выконваецца медыкаментозны аборт — больш ашчадны і менш траўматычны метад у параўнанні з абортам хірургічным. Пад назіраннем урача жанчына проста прымае гарманальныя прэпараты. Такі метад выбралі ўжо звыш 1,5 тысячы беларускіх жанчын, паведамляе Рэсурсны цэнтр ЮНФПА. Загадчыца аддзялення планавання сям'і і дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій РНПЦ "Маці і дзіця" Ала КАМЛЮК кажа, што каля 5 працэнтаў ад усіх медыцынскіх перарыванняў цяжарнасці — даволі шмат для першага года практыкі. Медыкаментозны аборт выконваюць не толькі ў РНПЦ "Маці і дзіця", але і ў шэрагу дзяржаўных медустаноў і камерцыйных цэнтраў сталіцы, абласных цэнтраў, а таксама ў Баранавічах, Бабруйску, Дзяржынску, Мсціславе і Наваполацку. Адпаведнае навучанне прайшлі акушэры-гінеколагі некаторых цэнтраў, дружалюбных да моладзі.
Нават пры спрыяльным правядзенні медыкаментознага аборту адбываецца такая ж страта крыві, як пасля перарывання цяжарнасці таго ж тэрміну хірургічным шляхам: ёсць звесткі аб тым, што страта крыві пры выкарыстанні медыкаментознага метаду на ранніх тэрмінах большая ў параўнанні з вакуум-аспірацыяй. Што да псіхалагічнага аспекту, то, з аднаго боку, пры медыкаментозным аборце няма хірургічнай траўмы і болю, аднак жанчына сам гэты момант можа стаць псіхалагічнай траўмай. — Любое перарыванне цяжарнасці — гэта заўсёды ўмяшанне ў эндакрынную сістэму, — адзначае Ала Камлюк. — Пасля зачацця ўся дзейнасць арганізма настроена на цяжарнасць. І тут здараецца такі рэзкі зрыў... Гэта катастрофа для арганізма. Усе сістэмы пачынаюць працаваць незбалансавана. У некага магчымы збой эндакрыннай сістэмы на працягу некалькі месяцаў, радзей — на працягу некалькіх гадоў. А гэта рызыка бясплоднасці і невыношвання цяжарнасці. Мы не рэкамендуем перарыванне цяжарнасці, а перарываць першую цяжарнасць недапушчальна. Механізм захавання цяжарнасці пасля аборту парушаны. Не выключана, што надалей у жанчыны будуць выкідышы на ранніх тэрмінах... У Беларусі медыкаментозны аборт выконваецца да 7 акушэрскіх тыдняў (49 дзён ад пачатку апошняй менструацыі), інакш кажучы, ад моманту, калі жанчына можа западозрыць цяжарнасць, у яе ёсць максімум тры тыдні на абследаванне і выкананне працэдуры. Прыём прэпарата ажыццяўляецца толькі пад кантролем урача. Праз 7 дзён пасля медыкаментознага аборту аднаўляецца здольнасць да зачацця, таму жанчыне неабходна рэкамендаваць кантрацэпцыю. — Не думаю, што ўкараненне медыкаментознага аборту павялічыць агульную колькасць абортаў — хоць бы таму, што працэдура гэта платная і нятанная, — удакладняе Ала Камлюк. — Медыкаментозны аборт — гэта альтэрнатыва хірургічнаму ўмяшанню. Жанчына, як правіла, настроена на захаванне цяжарнасці. Аднак калі яна прымае рашэнне зрабіць аборт, у яе павінна быць магчымасць выбраць больш бяспечны спосаб. Святлана БАРЫСЕНКА Толькі факт = Зараз у нашай краіне на 100 родаў прыпадае 30 абортаў. У 2005 годзе суадносіны колькасці родаў да колькасці абортаў складалі 1:0,7, а ў 1993-м родаў было амаль у два разы менш, чым абортаў. = Медыкаментозны аборт у Еўропе выбіраюць каля 70 % жанчын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мінулага года ў Беларусі выконваецца медыкаментозны аборт — больш ашчадны і менш траўматычны метад у параўнанні з абортам хірургічным. Пад назіраннем урача...
|
|