Беларуска перамагла на Miss Deaf International-2012
29.07.2012 10:56
—
Новости Здоровья
|
Беларуска перамагла на Miss Deaf International-2012 Адзінаццацікласніца мінскай школы №13, 18-гадовая мадэль Наталля Рабава заваявала карону міжнароднага конкурса прыгажосці сярод глухіх і слабачуючых.
Наталля спаборнічала з дзяўчатамі больш чым з 20 краін свету. Конкурс адбыўся ў Анкары (Турцыя). Побач з галоўным тытулам Miss Deaf International -2012 беларуску прызналі лепшай і ў намінацыі “Міс Фота”. Акрамя гэтага журы адзінагалосна прысудзіла Наталлі ганаровае званне “Міс Еўропы” конкурса. Такім чынам беларуская прыгажуня вяртаецца дадому з трыма (!) тытуламі. Адметна, што званне “Міс Еўропы” Рабава атрымлівае другі год запар -- летась такі ж тытул дзяўчына заваявала на конкурсе Miss Deaf World -2011. Паралельна з конкурсам Miss Deaf International , які прайшоў сёлета ў другі раз, упершыню быў арганізаваны і хлапечы конкурс Mr Deaf International . Пераможцам стаў хлопец з Турцыі. Нагадаем, што зусім нядаўна “Салідарнасць” прысвяціла Наталлі Рабавай артыкул, у якім распавядалася пра лёс, праблемы і планы прыгажуні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Побач з галоўным тытулам Miss Deaf International -2012 беларуску прызналі лепшай і ў намінацыі "Міс Фота".
|
|