Алімпійскі напал на «Заячай паляне». 21.by

Алімпійскі напал на «Заячай паляне»

12.02.2013 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мінская абласная лыжня» зноў паклікала пад свае сцягі шмат аматараў спорту і прыхільнікаў актыўнага адпачынку

Больш за тысячу ўдзельнікаў спартыўнага свята сабралася на лыжна-біятлоннай базе «Заячая паляна», што ў Лагойскім раёне. Гэта каманды, якім належала стартаваць у эстафеце, балельшчыкі, работнікі гандлю і культуры і іншыя спецыялісты, якія суправаджалі свята.

«Сёння для дзяржавы няма больш важнай задачы, чым умацаванне здароўя людзей. Гэта першааснова, якая дазваляе паспяхова ісці па шляху сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Адметна, што кожная такая акцыя становіцца паваротнай падзеяй для асобных людзей, якія робяць выбар на карысць здаровага ладу жыцця. На нашым свяце мнагалюдна, а гэта сведчыць аб тым, што цудоўная традыцыя, якую ў свой час распачаў Прэзідэнт, набывае новыя фарбы і новых аматараў», — сказаў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, вітаючы ўдзельнікаў спабортніцтва. А намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Сяргей Нерад выказаў упэўненасць у тым, што гэтыя старты, па вялікім рахунку, стануць пераможнымі для ўсіх, нягледзячы на вынік, і заклікаў мацаваць сяброўства са спортам і фізкультурай.

Праграма спаборніцтваў прадугледжвала тры эстафетныя гонкі ў чатыры этапы, кожны па 1,5 км. Усяго на лыжню выйшлі 240 чалавек. У час усіх гонак адзначаўся сапраўдны спартыўны напал, удзельнікі выкладваліся да апошняга, а балельшчыкі з азартам падтрымлівалі свае каманды. Сапраўдная інтрыга захоўвалася на лыжні ў эстафеце, якую беглі прадстаўнікі апарату райгарвыканкамаў. На апошнім этапе каманда Барысаўскага райвыканкама, неаднаразовая пераможца такіх стартаў, не ўваходзіла нават у тройку лідараў. Але стартаваўшы на гэтым самым адказным участку трасы старшыня райвыканкама Уладзімір Мірановіч упэўнена прывёў сваю каманду да перамогі. У іншых падгрупах на вышэйшую прыступку п’едэстала падняліся наступныя каманды. Сярод структурных падраздзяленняў аблвыканкама лепшай стала каманда камітэта эканомікі, сярод абласных ведамасных арганізацый — упраўлення следчага камітэта.

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і медалі Мінаблвыканкама, а таксама прызы аддзела па справах моладзі аблвыканкама і Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Як адзначылі члены аргкамітэта, з кожным годам «Мінская абласная лыжня» набывае ўсё большую папулярнасць, відавочна, што каманды фарміруюцца больш удумліва, рыхтуюцца і паказваюць усё лепшыя вынікі.

Увогуле на Міншчыне развіццю спорту і фізічнай культуры надаецца шмат увагі. Штогод праводзіцца каля трох тысяч розных мерапрыемстваў, у якіх бяруць удзел і дарослыя, і дзеці. Працуюць дзясяткі стадыёнаў і манежаў, больш за 100 плавальных басейнаў і міні-басейнаў, сотні спартыўных залаў і пляцовак. Актыўна развіваецца дзіцяча-юнацкі спорт. У дзясятках спецыялізаваных устаноў навыкі майстэрства набываюць больш за 20 тысяч маладых спартсменаў, больш за 14 тысяч падлеткаў займаюцца ў фізкультурна-спартыўных секцыях і клубах. Органы ўлады ўвесь час павялічваюць асігнаванні на ўмацаванне фізкультурна-спартыўнай базы. Толькі сёлета на набыццё спортінвентару і трэнажорнага абсталявання будзе выдаткавана каля 11 мільярдаў рублёў. А спартыўна-масавыя мерапрыемствы ператварыліся ў сапраўдныя святы здароўя, якія прыцягваюць усё больш людзей. Было так і на «Мінскай лыжні», якая вызначылася не толькі цікавым спаборніцтвам, але і разнастайнай культурнай праграмай, выступленнем творчых калектываў, салдацкай кухняй, шашлыкамі і гарачым чаем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мінская абласная лыжня» зноў паклікала пад свае сцягі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика