Акция «Путь к здоровому сердцу» прошла на прошлой неделе в Ушачском районе
26.09.2018
—
Новости Здоровья
|
Ні адзін з самых дасканалых рухавікоў не здольны 60 гадоў адпрацаваць без адзінага спынення, як гэта робіць сэрца. Апошняе ж можа дзейнічаць без перабояў і сто гадоў, калі яго не прыгнятаць нездаровым ладам жыцця, не засмучаць стрэсамі. Пра гэта і многае іншае ўшацкія медыкі нагадалі жыхарам раёна падчас правядзення інфармацыйна- адукацыйнай акцыі “Шлях да здаровага сэрца”. На працягу ўсяго мінулага тыдня ў райцэнтры і на базе сельскіх устаноў аховы здароўя ладзіліся самыя розныя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Удзел у іх прынялі 234 чалавекі.
У цэлым, акцыя прайшла з карысцю для ўшачан. Многія з іх усвядомілі, што сэрца губяць занадта актыўны лад жыцця, напружаны працоўны рытм, пастаянныя стрэсы, сон урыўкамі, павышанае ўтрыманне халестэрыну ў крыві. Каб не скараціць сабе жыццё на 10-15 гадоў (менавіта столькі адбіраюць у чалавека захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы), варта больш рухацца, але без перагрузак. Харчаванне павінна быць рэгулярным і ўключаць натуральныя прадукты: нятлустае мяса, рыбу, малочныя вырабы, кашы, свежую агародніну і садавіну. Неабходна абмежаваць спажыванне солі, адмовіцца ад спіртных напояў, тытуню, адарвацца ад тэлевізара і камп’ютара. Апранайцеся згодна з надвор’ем: рэзкія перапады тэмператур негатыўна адбіваюцца на рабоце сэрца. І яшчэ – нават здаровым людзям неабходна рэгулярна праходзіць прафілактычны агляд. Урач навучыць распазнаваць раннія сімптомы павышанага артэрыяльнага ціску, прыступы стэнакардыі, кантраляваць пульс і самаадчуванне, сфарміраваць асабістую аптэчку “хуткай дапамогі” і правільна ёй карыстацца. К.КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ні адзін з самых дасканалых рухавікоў не здольны 60 гадоў адпрацаваць без адзінага спынення, як гэта робіць сэрца. Апошняе ж можа дзейнічаць без перабояў і сто...
|
|