Шклянка вады. 21.by

Шклянка вады

19.12.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Думаецца, ужо шмат хто чуў, што ўранні рэкамендуецца выпіваць ­нашча шклянку вады. Для гэтай мэты вада выкарыстоўваецца цёплая ачышчаная або крынічная. На самой справе, а ці карысна піць цёплую ваду нашча? Гастраэнтаролагі раяць піць яе раніцай, бо гэта спрыяе вывядзенню з арганізма шлакаў і таксінаў. Акрамя таго, дзякуючы шклянцы вады запускаецца праца ўсёй стрававальнай сістэмы. Ноччу на сценках страўнікава-кішачнага тракта назапашваюцца слізь, рэшткі ежы, страўнікавы сок, якія змывае глыток цёп­лай вады. Таксама ўжыванне цёплай вады ўранні можа дапамагчы ачышчэнню скуры ад прышчыкаў, бо з вадой з арганізма выводзіцца залішняя жоўць (цёплая вада расслабляе жоўцевы пузыр, і ён пазбаўляецца ад яе). Людзі пазбаўляюцца ад пякоткі, калі яна была. Знікаюць перабоі ў рабоце страўнікава-кішачнага тракта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Думаецца, ужо шмат хто чуў, што ўранні рэкамендуецца выпіваць ­нашча шклянку вады. Для гэтай мэты вада выкарыстоўваецца цёплая ачышчаная або
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика