Адзін дзень у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. 21.by

Адзін дзень у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі

14.06.2019 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2489 (Копировать)Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Ад гэтага   надпісу перад уваходам у аддзяленне хочацца адыйсці далей – жыццё чалавека менавіта тут   ўяўляецца асабліва кволым. А вось Таццяна Кірылаўна Сокалава  (на здымку: крайняя справа) працуе медыцынскай сястрой-анестэзістам у рэанімацыйным аддзяленні нашай бальніцы ўжо 27 год,пры агульным працоўным стажы ў медыцыне амаль чатыры дзясяткі гадоў,  і пры гэтым не збіраецца змяніць сваё неспакойнае працоўнае месца на больш лёгкае . Кожнае дзяжурства разам са сваімі калегамі жанчына энергічна ўваходзіць у аддзяленне і раствараецца ў прасторы паміж пацыентамі. Усю змену належыць толькі хворым.

-Вы кожнае  дзяжурства знаходзіціся зусім побач з магчымай смерцю пацыента. Як спраўляецеся з эмоцыямі?-пытаюся ў самай вопытнай медсястры аддзялення.

— Нягледзячы на бяссоныя ночы і неспакойныя дні, я ўсё ж  люблю сваю работу, разумеючы, наколькі яна патрэбная людзям.  Хоць у рэанімацыі смерць, на жаль,  і становіцца часткай нашай працы, але і жыццё чалавека таксама. Менавіта другое жыццё пацыентаў, якое часта пачынаецца тут,  у нашым аддзяленні,  пасля спыненага крызісу, і дае сілы працаваць далей.

У калектыве, які вы бачыце на здымку, працуе і маладая медыцынская сястра, якая такама не спалохалася  надзвычай адказнай і такой  значнай працы ў рэанімацыйным  аддзяленні , дзе кожны дзень, як на перадавой. Анастасія Віктараўна Руткоўская належным чынам выконвае свае абавязкі і старанна вучыцца прафесійнаму майстэрству ў старэйшых і больш вопытных калег.

І хоць кажуць,што рэанімацыя не самае ўдзячнае месца для чулай жаночай натуры, жанчыны, якія працуюць у калектыве, з гэтым не згодныя. Яны практычна жывуць сваёй працай і на працы. А эмоцыі зачыняюцца на ключ, калі ў цане – канкрэтныя дзеянні, іх хуткасць і зладжанасць .

Сёння работу ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі нельга ўявіць і без работы санітарачак.Урачы, безумоўна , робяць галоўнае – выратоўваюць жыццё, але роля сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу таксама значная – строга выконваць усе медыцынскія назначэнні і даглядаць за пацыентамі, многія з якіх у беспрытомным стане. Алена Іосіфаўна Клімушка шмат гадоў працуе сястрой-гаспадыняй , Вольга Міхайлаўна Адамовіч – санітарачкай. У сваёй справе яны – людзі не новыя. А рукамі гэтых жанчын, па словах галоўнай медсястры Шаркаўшчынскай ЦРБ Валянціны Уладзіміраўны Хаданёнак, выхаджваюцца многія, нават самыя складаныя пацыенты бальніцы. За многія гады працы ў Шаркаўшчынскай ЦРБ колькі іх было, ужо і не злічыць.

Шаноўныя медработнікі! Сціплыя радкі ўдзячнасці ў ваш адрас у раёнку нашы землякі дасылаюць пастаянна. З іх можна скласці цэлую аповесць і, мяркуем, з працягам. Таму што ў наступных нумарах, як і ў гэтым таксама,  абавязкова з’явяцца пад рубрыкамі  “Радкі ўдзячнасці» і “Нам пішуць, тэлефануюць” сардэчныя словы: «Дзякуем медработнікам за вернутае здароўе і чулыя, уважлівыя адносіны да  сваіх пацыентаў… ».

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика