Беларускую кампутарную тэрміналогію упарадкуюць. 21.by

Беларускую кампутарную тэрміналогію упарадкуюць

09.03.2010 12:38 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускую кампутарную тэрміналогію упарадкуюць У суботу 13 сакавiка адбудзецца сустрэча Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі. Яна пачнецца а 15-й гадзiне у сядзібе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск, вул. Румянцава, 13). Дзейнасць Групы адкрытая для ўсіх удзельнікаў і мае на мэце складанне якаснага, абгрунтаванага тэарэтычна і практычна тлумачальна-перакладнога англійска-беларускага слоўніка, які б прыдаўся ўсім беларускім перакладчыкам праграмных інтэрфэйсаў у іх справе.
 
"Трывалы і добры грунт для гэтай справы ўжо заснаваны рэсурсам kamputerm.org, агульнай базай беларускай IT-тэрміналогіі, якая цягам некалькіх гадоў увабрала ў сябе вялікую колькасць размаітых варыянтаў беларускага перакладу англійскіх тэрмінаў – удалых і не вельмі. Ёсць і іншыя каштоўныя крыніцы – суполка перакладчыкаў open-source-праграм i18n@mova.org, belsoft.tut.by, а таксама вялізны корпус рэальных перакладаў сеціўных і дэсктопных праграм (Openoffice, Mozilla, KDE, GNOME ды інш.). Усе гэтыя моўныя скарбы будуць улічаныя ў працы суполкі", – адзначаюць прадстаўнiкi Групы.

У працы Групы можна будзе ўдзельнічаць, наведваючы яе зборкі, а таксама ў сеціве, пакідаючы каментары да падрыхтаваных матэрыялаў і вынікаў працы. Яны будуць змяшчацца ў адмысловай ЖЖ-суполцы kamputerm.livejournal.com дзеля абмеркавання. Дадатковую iнфармацыю пра Групу шукайце на сайце wg.kamputerm.org.


 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу 13 сакавiка адбудзецца сустрэча Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі. Яна пачнецца а 15-й гадзiне у сядзібе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск, вул. Румянцава, 13). Дзейнасць Групы адкрытая для ўсіх удзельнікаў і мае на мэце складанне якаснага, абгрунтаванага тэарэтычна і практычна тлумачальна-перакладнога англійска-беларускага слоўніка, які б прыдаўся ўсім беларускім перакладчыкам праграмных інтэрфэйсаў у іх справе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика