IТ-лiкбез. Беларускамоўнае сецiва. 21.by

IТ-лiкбез. Беларускамоўнае сецiва

30.04.2010 02:00 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядома, што сецiва значна больш лiберальнае ды прагрэсiўнае медыя, чым усе астатнiя разам узятыя. Аднак становiшча ў iнтэрнэце дакладна адлюстроўвае iснуючыя моўныя тэндэнцыi – на жаль, большасць папулярных у народзе рэсурсаў скарыстоўваюць у якасцi асноўнай мовы рускую. Але ў сецiве можна знайсцi дастаткова шмат беларускамоўных сайтаў з розных галiн — ад навіновых рэсурсаў i онлайн-бiблiятэк да сайтаў знаёмстваў.
 
Канешне, спецыялiзаваных беларускамоўных сайтаў няшмат (аднак iнтэрфэйс на беларускай мове прапаноўваюць многiя), але культурных, сацыяльных, адукацыйных праектаў хапае.

Трэба толькi мець жаданне i шукаць па-беларуску. Дарэчы, пошукавыя сiстэмы нядрэнна выдаюць вынiкi на беларускамоўныя запыты. Але ўсе ж-такi няблага мець нейкi мiнiмальны падаможнік па беларускамоўным сецiве, якi мы i прапануем вашай увазе. Калi ласка, выказвайцеся ў каментарах ды не саромцеся даслаць нам спасылку на нейкi важны рэсурс, якi мы чамусьцi (ненаўмысна, гарантуем) абмiнулi ўвагай.

>> Мы забылiся на нешта вартае па тэме? Напiшыце, дадамо!

А распачынаць свае пошукi беларускай мовы ў iнтэрнэце мы раiм са спецыялiзаваных каталогаў – напрыклад, тэматычнага каталогу беларускамоўных рэсурсаў mova.na.by (mova.by.ru) . Яшчэ адзiн буйны каталог – catalog.tut.by, складзены на рускай мове, але гэта не перашкаджае яму ўключаць у сябе шмат беларускамоўных рэсурсаў. Проста скарыстайцеся пошукам.

Партнер рубрики – сеть магазинов компьютерной техники zigzag.by
Партнер рубрики – сеть магазинов компьютерной техники http://zigzag.by
Адзiн з найбуйнейшых рэсурсаў, дзе можна набыць матэрыялы (кнiгi, дыскi, часопiсы) на беларускай мове – праект http://knihi.net/ . Толькi не пераблытайце з "Беларускай палiчкай" па адрасе http://knihi.com/ – гэта вядомая электронная бiблiятэка. Увогуле, бiблiятэк хапае: узгадаем i "Беларускую электронную бiблiятэку", i бiблiятэку беларускамоўных матэрыялаў з рускамоўным iнтэрфейсам, i праект "Камунікат.org".


Увесь тэкст чытайце на IT.TUT.BY >>>


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што сецiва значна больш лiберальнае ды прагрэсiўнае медыя, чым усе астатнiя разам узятыя. Аднак становiшча ў iнтэрнэце дакладна адлюстроўвае iснуючыя моўныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика