Касцёл выклаў Евангеллі па-беларуску ў Сеціва. 21.by

Касцёл выклаў Евангеллі па-беларуску ў Сеціва

01.03.2011 02:00 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Касцёл выклаў Евангеллі па-беларуску ў Сеціва Наша Ніва На сайце Catholic.by ў раздзеле "Бібліятэка" з’явілася новая рубрыка "Святое Пісанне" , у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове. Пераклад Евангелляў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Евангеллі перакладзены паводле: "Novum Testamentum Graece et Latine". Nestle-Aland. Stuttgart 2002; "Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum". Editio typica altera. Пераклад Евангелляў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пры падрыхтоўцы перакладу Евангелляў выкарыстоўваўся тэкст "Лекцыянарыя", які быў раней (2002–2005 гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле "Ordo lectionum Missae" (Editio typica altera). "Лекцыянарый" у лічбавым фармаце змешчаны на сайце ў раздзеле "Літургія". Тэксты Евангелляў змешчаны ў PDF-фармаце, з цягам часу яны будуць даступны і ў HTML-версіі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце Catholic.by ў раздзеле "Бібліятэка" з’явілася новая рубрыка "Святое Пісанне", у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика