Невядомыя ўзламалі акаўнты Чмыра і Вайцюшкевіча ў Facebook. 21.by

Невядомыя ўзламалі акаўнты Чмыра і Вайцюшкевіча ў Facebook

25.07.2011 18:16 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да сябраў беларускіх выканаўцаў у сацыяльнай сетцы Facebook прыйшлі паведамленьні ад імя Філа і Зьмітра. Cамі музыканты цьвердзяць, што нічога такога не пісалі і наогул цяпер ня могуць зайсьці на свае старонкі. Як высьветлілася, яны сталі ахвярамі віруснай атакі.

У апошнія два дні 1067 сябраў лідэра гурта Drum Ecstasy Філа Чмыра атрымалі паведамленьне ад музыканта па-ангельску: "Вітаю! Як маецеся?" Такое ж паведамленьне прыйшло да 2872 сябраў Зьмітра Вайцюшкевіча. Самі выканаўцы сьцьвярджаюць, што нічога такога не пісалі. "Мне днямі даслала паведамленьне - тыпу дзяўчына нейкая. Там была спасылка на нейкі відэафайл з прыпіскай „Хочаш пасьмяяцца - цісьні“. І я, як дурань, ціскануў, але нічога не адкрылася. Наступным разам на сваю старонку ў Facebook я ўжо зайсьці ня здолеў", - распавёў "Тузіну Гітоў" Зьміцер Вайцюшкевіч.

Вядомы беларускі дызайнэр і блогер Ігар Назаранка кажа, што музыканты сталі ахвярамі віруснай атакі. "Трэба быць вельмі асьцярожным з спасылкамі на Facebook наогул, бо „вірусныя“ паведамленьні могуць прыходзіць ад знаёмых людзей. Рассылаюць іх альбо спамэры, якія робяць рэкляму праз сацыяльныя сеткі, каб праз твой акаўнт рэклямаваць паслугі свае. Альбо на галаву хворыя".

Каб аднавіць свой акаўнт на Facebook, адмыслоўцы раяць зрабіць новы пароль праз сэрвіс "нагадаць мне пароль" ды ўключаць пры працы антывірус.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да сябраў беларускіх выканаўцаў у сацыяльнай сетцы Facebook прыйшлі паведамленьні ад імя Філа і Зьмітра. Cамі музыканты цьвердзяць, што нічога такога не пісалі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика