Студэнтаў на месца ў інтэрнаце выбера камп'ютар
23.08.2011 18:04
—
Новости Hi-Tech
|
Студэнтаў на месца ў інтэрнаце выбера камп'ютар Засяленне студэнтаў у мінскія інтэрнаты будуць адбывацца праз камп'ютарную праграму "Студгарадок".
Яна будзе кантраляваць працэс засялення ад пастаноўкі на чаргу і да аплаты за пражыванне ў інтэрнаце. Першым такі эксперымент правядзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Па словах метадысткі студэнцкага гарадка БДУ Настассі Кацэвіч, праграма дазволіць пазбегнуць памылак пры засяленні студэнтаў у інтэрнаты. Кацэвіч: "Аўтаматычна выбудоўваецца чарга ў залежнасці ад тых ільгот, якімі валодае студэнт, ад яго навуковых дасягненняў. Акрамя таго, супрацоўнікі службы засялення могуць паглядзець на любым факультэце парадак чарговасці і правільнасць засялення. Такая праграма дазваляе пазбегнуць тэхнічных памылак — памылак друку, засялення ў адзін пакой хлопчыкаў і дзяўчынак". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Засяленне студэнтаў у мінскія інтэрнаты будуць адбывацца праз камп'ютарную праграму "Студгарадок". Яна будзе кантраляваць працэс засялення ад пастаноўкі на чаргу... |
|