Выйшаў руска-беларускі тлумачальнiк медыцынскіх тэрмінаў
18.11.2011 08:46
—
Новости Hi-Tech
|
Выйшаў руска-беларускі тлумачальнiк медыцынскіх тэрмінаў Унікальны "Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў" пабачыў свет у Гродне. Яго складальнікам стаў старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Варанец.
Слоўнік, які надрукаваны ў выдавецтве навучальнай установы, пакуль не мае аналагаў у беларускай лексікаграфіі. — У 2005 годзе нашы студэнты пачалі вывучаць спецкурс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Аказалася, што пераклад спецыфічных медыцынскіх тэрмінаў без пэўнага дапаможніка — справа даволі цяжкая. Вось тады ва ўніверсітэце мы выдалі першы руска-беларускі слоўнік, які стаў даволі запатрабаваным, — патлумачыў Віктар Іванавіч. — Тым больш што вялікая колькасць жыхароў нашай краіны лічаць сябе беларускамоўнымі. Значыць, людзі маюць права прыйсці на прыём да ўрача, які б мог разумець іх і свабодна размаўляць па-беларуску. Але з цягам часу з’явілася ідэя выдаць яшчэ адзін слоўнік, у якім кожны дапытлівы чалавек, акрамя перакладу, зможа знайсці і прафесійнае тлумачэнне пэўнага тэрміна. Праца над ім вялася два гады. — У медыцыне, як у кансерватыўнай навуцы, выкарыстоўваюцца ў асноўным словы лацінскага, старажытнагрэчаскага паходжання ці рускамоўныя версіi, — працягвае распавядаць Віктар Варанец. — Але мала хто ведае, што існуе вялікі пласт тэрмінаў, сёння, на жаль, забытых, якія гістарычна склаліся ў беларускай мове. У новым слоўніку змяшчаецца тры тысячы слоў, больш за дзве тысячы — уласна беларускія. Прычым сярод іх няма ніводнага наватвора. Да кожнага медыцынскага тэрміна даецца лацінская і руская калькі і яго тлумачэнне на беларускай мове. У сваёй працы я выкарыстоўваў 24 крыніцы. Гэта былі і слоўнікі Ластоўскага і Некрашэвіча, і зборнікі, выдадзеныя тэрміналагічнай камісіяй у 20-я гады мінулага стагоддзя, і сучасныя даведнікі. Аўтар спадзяецца, што слоўнік будзе цікавым не толькі студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх навучальных устаноў, але таксама практыкуючым медыкам і аматарам роднага слова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальны "Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў" пабачыў свет у Гродне. Яго складальнікам стаў старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай...
|
|