Топ-7 беларускіх праграм для Андроідаў
05.01.2012 15:10
—
Новости Hi-Tech
|
![]() Б/у-смартфон з аперацыйнай сістэмай Android ужо можна набыць менш, чым за $100. Шмат прапаноў з растэрміноўкай маюць і мабільныя аператары. Калі заключыць з імі дамову, давядзецца плаціць каля 100 тысяч рублёў штомесяц на працягу паўтара гадоў. Агульная колькасць праграм, якія можна запампаваць сабе на смартфон з аперацыйнай сістэмай Android, ужо перавысіла 400 тысяч. З іх ёсць і некалькі дзясяткаў, распрацаваных для беларускіх рэаліяў. Амаль усе яны арыентаваныя на Мінск, але выкарыстанне некаторых з іх можа зрабіць жыццё больш камфортным і для жыхароў іншых населеных пунктаў. 1. Беларусь. Навіныhttps://market.android.com/details?id=com.daingo.news.belarus Хуткі доступ да 15 самых папулярных навінных рэсурсаў. Сярод іх "Наша Ніва", "Хартыя’97", "Беларускі партызан"… Ёсць і некалькі расійскіх парталаў. Праграма даволі простая, фактычна гэта набор спасылак, якія выводзяць карыстальніка на запытаныя сайты. 2. Баланс.BYhttps://market.android.com/details?id=com.vladyud.balance Праграма для кантролю сваіх рахункаў у рэжыме анлайн. Можна правяраць свой баланс ва ўсіх чатырох аператараў, а таксама ў большасці інтэрнэт-правайдэраў. Напрыклад, у Byfly, CosmosTV, ADSL.by і іншых. Для падключэння патрэбны наладжаны інтэрнэт-памочнік на сайце кожнага з аператараў. Бясплатная версія праграмы працуе з 7 акаўнтамі — хопіць нават на вялікую сям’ю. 3. TransPothttps://market.android.com/details?id=com.transpot Найлепшая праграма з раскладам сталічнага грамадскага транспарта. Калі ўвесці назву прыпынку, можна атрымаць спіс усіх маршрутаў, якія спыняюцца на ім, а таксама час іх прыезду. Існуе і ўбудаваная Google-мапа з нанесенымі прыпынкамі, і нават расклад руху метро. А вось пра маршрутныя таксі інфармацыі няма, гэта хіба што адзіны мінус праграмы. 4. Правілы дарожнага рухуhttps://market.android.com/details?id=by.pdd.rules і Тэсты па правілах дарожнага рухуhttps://market.android.com/details?id=by.pdd.tasks.test Набор з дзвюх праграм, якія не даюць забыцца на свае правы за стырном. Гэта інтэрактыўныя правілы дарожнага руху і тэст на іх веданне, такі самы, які здаецца ў аўташколах. Распрацоўшчык праграм — ПВУП "Новы паварот" — узгадняе свае пытанні з ДАІ, таму ў іх адпаведнасці правілам можна не сумнявацца. 5. Курсы валют Якасных праграмаў для прагляду сітуацыі на валютным рынку таксама дзве. Калі патрэбны афіцыйны курс Нацбанка, варта ўсталёўваць "РБ Інформер"https://market.android.com/details?id=com.undejavue.android.widget. NBRBwdg. У дадатак у ім можна знайсці курс расійскага Цэнтрабанка і кошт паліва на запраўках. Калі ж цікавяць перадусім лічбы ў абменніках, лепш карыстацца праграмай "Курс валют у Беларусі і ў Мінску" https://market.android.com/details?id=com.app.ratesfinder . Яна мае мінімалістычны дызайн, але сваёй задачы дае рады. Вось толькі варта памятаць, што курс з сайта банка, які і бярэ праграма, не заўсёды актуальны. 6. Карысныя тэлефоны Мінскаhttps://market.android.com/details?id=org.keyhell.muc Тут усё проста. Даведнік, у якім сістэматызаваная безліч нумароў — ад аварыйных службаў да медыцынскіх паслугаў, дастаўкі ежы і таксі. Інфармацыя толькі па сталіцы. 7. Radio of Belarushttps://market.android.com/details?id=info.belsmart.belradio Як вынікае з назвы, гэта праграма для праслухоўвання радыё. У спісе 17 радыёстанцый, дзве траціны з якіх складаюць адгалінаванні інтэрнэтаўскага NetRadio. Астатняе — некалькі папсовых станцый і радыё TUT.by. Праграма мае функцыю выпадковай радыёстанцыі пасля ўстрэсвання тэлефона. Многія карыстальнікі наракаюць, што праз гэта падчас прабежак слухаць канкрэтную музыку немагчыма — праграма пераскоквае са станцыі на станцыю. У якасці дадатку прыводзіцца малапатрэбная інфармацыя пра адлегласць да геаграфічнага цэнтра Еўропы. Як загрузіць праграмы? Зайсці ў праграму "Маркет" у сябе на смартфоне і ўвесці ў пошук назву праграмы са спасылкі. Напрыклад, для TransPot гэта "com.transpot" (частка спасылкі, якая ідзе пасля сімвалаў "id="). Альбо спампаваць файлы з указаных спасылак сабе на камп’ютар, а пасля скапіраваць іх на смартфон і запусціць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што запампаваць на свой смартфон, каб зрабіць жыццё ў Мінску больш камфортным? Разумныя тэлефоны (смартфоны) здабываюць усё большую папулярнасць сярод беларусаў,... |
|