Студэнт БДУІР стварыў першую беларускамоўную праграму для iPhone
11.06.2012 01:12
—
Новости Hi-Tech
|
У афіцыйнай краме iTunes
"Насамрэч, я толькі вучуся рабіць праграмы для айфона, таму яна не вельмі складаная, але з часам я планую удасканаліць яе. — кажа стваральнік. — Мне было цікава зрабіць праграму на беларускай мове. А тэму прыказак я абраў, бо гэта можа быць цікава людзям. Напрыклад, мой дзядуля часта ўжывае прымаўкі. Раней у мяне была кніга "Прыказкі і прымаўкі на 6 мовах", але бацька прэзентаваў кнігу свайму сябру. Таму я выбраў прымаўкі Лагойшчыны, бо знайшоў іх ў сетцы". Цяпер аўтар праграмы разам з сябрамі плануе стварыць праект кшталту афішы, аднак падрабязнасцяў пакуль не раскрывае. Адзінае, што ўскладняе сітуацыю — у прадукцыі Apple няма беларускай раскладкі. "Прыказкі Лагойшчыны" не першая створаная хлопцам праграма — папярэдняя называлася Belarus Today і пратрымалася на першым месцы беларускай крамы тры дні, і яшчэ два тыдні уваходзіла у ТОП-10 праграм. Праграма карысная для тых, хто адсочвае навіны і афішу праз "яблычныя" прылады — цяпер праграмай карыстаецца болей за 600 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма называецца "Прыказкі Лагойшчыны".
|
|