Беларускі раздзел Вікіпедыі папоўніўся 50-тысячным артыкулам
16.09.2012 21:16
—
Новости Hi-Tech
|
![]() У ноч з 15 на 16 верасня ў беларускай "Вiкiпедыi" была праведзена ботазаліўка артыкулаў пра італьянскія камуны, у выніку якой раздзел абагнаў Тэлугскую Вікіпедыю і заняў 58 месца ў рэйтынгу ўсіх моўных раздзелаў, а колькасць артыкулаў перавысіла 51 тысячу. Дасягненне адзнакі ў 25 тысяч артыкулаў адбылося ў лістападзе 2010 года. Гэта значыць, што падвоіць гэтую лічбу ёй удалося менш чым за два гады. "Перыядычныя ботазаліўкі ўжываюць большасць буйных раздзелаў Вікіпедыі. Падрыхтоўка якаснай базы i выверка назваў аб'ектаў залівання патрабуюць немалых чалавечых рэсурсаў, а таксама пэўнага тэхнічнага ўзроўню. Той факт, што Беларуская Вікіпедыя паспяхова асвоіла гэты працэс, сведчыць, што наш раздзел увайшоў у "вышэйшую лігу", - падкрэсліваюць удзельнікі праекту. Праект існуе з канца жніўня 2006 г., развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. За першыя 7 месяцаў свайго існавання праект стварыў больш за 3,5 тысяч артыкулаў, за мінулы год — каля 15 тысяч. Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў ім сёння дасягае амаль 250 чалавек. За час існавання раздзела было зроблена больш за 1,3 млн правак. Цяпер кожны дзень робіцца каля тысячы правак, а ў асобныя дні гэтая лічба можа павялічвацца ў некалькі разоў. Нагадаем, што беларускамоўны сегмент буйнейшай у свеце анлайн-энцыклапедыі складаецца з двух раздзелаў: адзін запаўняецца на беларускай мове Цікава, што раздзел на "тарашкевіцы" заўсёды быў больш буйным і пераўзыходзіў раздзел прыхільнікаў афіцыйнага правапісу па колькасці артыкулаў. Але апошнія некалькі год ен развіваўся менш дынамічна, і, не так даўно, раздзел на беларускай мове афіцыйным правапісам пераўзышоў яго па гэтаму паказчыку. Гэта адбылося 22 жніўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 15 на 16 верасня ў беларускай "Вiкiпедыi" была праведзена ботазаліўка артыкулаў пра італьянскія камуны, у выніку якой раздзел абагнаў Тэлугскую Вікіпедыю і... |
|