У беларускай Вікіпедыі тэматычны тыдзень: дадай артыкул пра паўстанне 1863 года
13.01.2013 04:10
—
Новости Hi-Tech
|
Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.
З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы "тэматычны тыдзень" да 150-годдзя паўстання 1863 году. Гэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху. Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі. Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала. Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут — Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім" ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання. За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў. Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага. У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.
|
|