Першую беларускамоўную гульню для андроідаў спампавалі больш за 5000 разоў
13.02.2013 17:12
—
Новости Hi-Tech
|
Першая беларускамоўная гульня для смартфонаў-андроідаў
Спачатку PaperHell каштаваў $1, а пасля стаў бясплатным. Ці карыстаўся ён попытам у карыстальнікаў андроідаў? На гэты момант колькасць спамповак ужо пераваліла за 5000. Прычым найбольш прыгоды папяровага чалавека ўпадабалі амерыканцы (23% спамовак). На другім месцы Расія (19%) і толькі на трэцім — Беларусь (12%). Пасля з вялікім адрывам ідуць Украіна, Германія, Мексіка і іншыя краіны (менш за 3%). Што да мовы карыстальнікаў, то расійская і англійская ідуць фактычна нага ў нагу — 35% супраць 33%. Нагадаем, беларускай мовы ў інтэрнэт-краме праграм Google Play няма. "Ніякай дадатковай рэкламы мы не рабілі, — кажа Мікалай Тамашэвіч. — Спрацавала сарафаннае радыё. Дарэчы, траціна спамповак актыўная — значыцца, людзі карыстаюцца". Водгукі пра PaperHell розныя. Гульня атрымала 30 ацэнак, сярэдні бал — 4,1 па 5-бальнай шкале. "Не разумее мозг, адкуль такія каментары з ацэнкамі, гульня адстой", — пішуць адны. "Шпілю, не адрываючыся, ужо больш за тыдзень! Усе аднакласнікі пытаюцца, дзе купіў, а я ім: пацаны, яна ж бясплатная!" — даводзяць іншыя. Што да платнай версіі, то яна карыстаецца нашмат меншым поспехам. Гульню набылі каля 50 чалавек. Але з сабраных $50 стваральнікам дасталася толькі палова. $25 давялося заплаціць за стварэнне рахунку ў Google Play. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая беларускамоўная гульня для смартфонаў-андроідаў з'явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell - прыгоды маленькага намаляванага чалавека - стварыла арт-студыя Pras.... |
|