Калодзежам карыстацца... забаронена!
20.08.2009
—
ЧП
|
У Лепелi мясцовыя жыхары убачылi на дне калодзежа труп мужчыны. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi МНС, выратавальнiкi хутка паднялi труп на паверхню. У адзежы нябожчыка знайшлi ваенны бiлет i вызначылi прозвiшча загiнулага (нарадзiўся ён у 1946 годзе). Спецыялiсты гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii да заканчэння работ па ачыстцы калодзежа (па вулiцы Чуйкова, каля 73 дома) браць з яго ваду забаранілі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. |