Настаўнiк збiў сваю вучанiцу
24.08.2009
—
ЧП
|
За выхадныя падчас ДТЗ
Няшчаснае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Лельчыцкiм раёне ля вёскі Буда-Лельчыцкая. Вечарам жыхар Гомеля наехаў на "Сiтраэне" на 8-гадовага хлопчыка. Школьнiк, якi не быў абазначаны святлоабiвальнымi элементамi, ехаў на веласiпедзе па краю праезнай часткi. Другi наезд на дзiця здзейснiў 28-гадовы жыхар Баранавiчаў, якi ехаў на "Аўдзi" па тэрыторыi Ляхавiцкага раёна. 4-гадовы хлопчык (з Мiнска) раптоўна выбег на дарогу з-за аўтамабiля, якi стаяў на абочыне. Малы ў гэты ж дзень памёр ад атрыманых траўм у бальнiцы. Трэцяе дзiця, якое загiнула на выхадных, з Лунiнецкага раёна. Вучанiца 9 класа не справiлася з кiраваннем веласiпеда i ўпала на "Аўдзi" свайго 39-гадовага настаўнiка, якi хацеў яе абагнаць. Начальнiк службы прафiлактыкi i прапаганды бяспекi дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" УДАІ МУС Яўген ЛАПЕЦ, якi расказаў "Звяздзе" аб гэтых здарэннях, паведамiў, што з 25 па 10 верасня Дзяржаўтаiнспекцыя МУС Рэспублiкi Беларусь правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага- дзецi". У сувязi з гэтым ДАI рэкамендуе кiроўцам рухацца з уключаным блiжнiм святлом фараў. На працягу 17 дзён на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi патруляванне аўтадарог будзе праходзiць ва ўзмоцненым рэжыме. якi расказаў "Звяздзе" аб гэтых здарэннях, паведамiў, што з 25 па 10 верасня Дзяржаўтаiнспекцыя МУС Рэспублiкi Беларусь правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага- дзецi". У сувязi з гэтым ДАI рэкамендуе кiроўцам рухацца з уключаным блiжнiм святлом фараў. На працягу 17 дзён на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi патруляванне аўтадарог будзе праходзiць ва ўзмоцненым рэжыме.Надзея ДРЫЛА. |