Браканьеры з... Парыжа
19.09.2009
—
ЧП
|
Як паведамiлi ў Глыбоцкай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, да наступлення ледаставу на азёрах i рэках працягваюць арудаваць браканьеры. Iстотна дапамагаюць у барацьбе з iмi мясцовыя жыхары, якiя ўсё часцей паведамляюць пра чужынцаў з сеткамi на "гарачую лiнiю" iнспекцыi. Дзякуючы званку неабыякавых людзей на возеры Малое Плiса былi затрыманыя два жыхары вёскi Парыж Пастаўскага раёна i мiнчанiн, у якiх нанфiскавана 8 стаўных сетак i 15 кг рыбы. Нанесены ўрон перавысiў 2 млн 260 тысяч рублёў. Месцiчы паведамiлi ў iнспекцыю i пра ўстаноўленую сетку на сажалцы рыбхоза "Навiнкi" Пастаўскага раёна. Рэйдавая група затрымала жыхара Гарадка, якi паспеў здабыць 24 кг карпа. Ул. iнф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Глыбоцкай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, да наступлення ледаставу на азёрах i рэках працягваюць арудаваць браканьеры.
|
|