Упаў з даху
21.09.2009
—
ЧП
|
На доме па вул. Паўночнай, што ў Пiнску, iнвалiд 2-ой групы рамантаваў тэлевiзiйную антэну. 45-гадовы мужчына не ўтрымаўся на даху i ўпаў. Цела iнвалiда знайшлi пазней. Злодзей — сын80-гадовая пенсiянерка з в. Радостава (Драгiчынскi раён) заявiла ў мiлiцыю, што нехта разбiў акно i ўкраў паўмiльёна рублёў. Калi ж аператыўнiкi пачалi разбiрацца, то падазрэнне ўпала на 39-гадовага сына пенсiянеркi — жыхара в. Ровiны. Злодзея затрымалi. Вадзiцеля шукаюцьНоччу па вул. Горкага ў Пiнску iмчаўся "Лексус RX 300" i наехаў на пенсiянерку, якая пераходзiла вулiцу па-за пешаходным пераходам. Жанчына загiнула на месцы, а вадзiцель з месца здарэння з'ехаў. Мiлiцыя вызначыла, што наезд учынiў беспрацоўны жыхар Пiнска. Вадзiцеля шукаюць. Сымон Свiстуновiч. Дзядулю згубiў тэлевiзар...Ахвярай пажару, якi вечарам у мiнулую суботу разгарэўся ў Мiнску ў прыватным доме на вулiцы Вiнаграднай, стаў 95-гадовы пенсiянер. Здарэнне адбылося палову на дзясятую вечара. Усе акалiчнасцi, што прывялi да ўзгарання, зараз высвятляюцца, аднак, паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай пажару стала няспраўнасць тэлевiзара — ён загарэўся. Iгар ГРЫШЫН. Абвалiлася зямляНа перакрыжаваннi вул. Чырвонаармейскай i Заводскай, што ў Пружанах, вялiся будаўнiчыя работы — выкладвалi каналiзацыйны калодзеж. Нечакана абвалiлася зямля i засыпала рабочага КУВП "Камунальнiк". Чалавека выратаваць не ўдалося. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На доме па вул. Паўночнай, што ў Пiнску, iнвалiд 2-ой групы рамантаваў тэлевiзiйную антэну. 45-гадовы мужчына не ўтрымаўся на даху i ўпаў. Цела iнвалiда знайшлi пазней.
|
|