Як мала трэба для шчасця
28.09.2009
—
ЧП
|
Толькi адна бутэлька гарэлкi. Каб яе здабыць, 37-гадовы жыхар вёскi Хутар Светлагорскага раёна разам з неўстаноўленым пакуль сябрам днём зайшлi ў вясковую краму ААТ "Дружба" i адкрыта выкралi так неабходную iм вадкасць маркi "Радамiр". Заведзена крымiнальная справа. Нi сабе нi дзецямГлыбокай ноччу была падпалена надзiманая горка для дзяцей, якую прыватны прадпрымальнiк устанавiў побач з Прудкоўскiм рынкам у Гомелi. На ноч яе звычайна здзiмалi, але пакiдалi на тым жа месцы. Каму не спадабаўся бiзнэс, цi гэта было звычайнае хулiганства — высвятляе цяпер мiлiцыя. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Скралi тону дроту — вынеслi цi вывезi?Ноччу з тэрыторыi, якая належыць Баранавiцкаму аддзяленню чыгункi, нехта выкраў тону меднага дроту. Тэрыторыя ахоўваецца, а непадалёк знаходзiцца аддзел транспартнай мiлiцыi. Тону металу на руках не вынесеш, i цяпер мiлiцыя высвятляе, хто паспрыяў вывазу той медзi. Што аб'ядноўвае тры пыласосы i парфуму? Крадзеж!Прадавец крамы в. Моўчадзь (Баранавiцкi раён) заявiла ў мiлiцыю, што нехта, вырваўшы прабой навяснога замка, выкраў 3 пыласосы, вопратку, парфуму... Аператыўнiкi на месца крадзяжу прыехалi са службовым сабакам, якi i прывёў iх да злодзея — мясцовага жыхара. Прыклалi рукiУ Пiнску двое навучэнцаў каледжа выпiлi i пайшлi прагуляцца па вул. Дняпроўскай флатылii. Падчас прагулкi iм на вочы трапiлi металiчныя ўрны для смецця. Хулiганы паламалi 13 штук. Заведзена крымiнальная справа. Сымон Свiстуновiч. Будынак цэнтра маркетынгу падпалiлi?У Вiцебску гарэў будынак, якi належыць прадпрыемству "Вiцебскi абласны цэнтр маркетынгу i прадпрымальнiцтва". Увечары вiдавочцы ўбачылi агонь i патэлефанавалi ў пажарную службу. Калi пажарныя прыехалi, гарэў шыферны дах двухпавярховага будынка. Пажар хутка лiквiдавалi. У вынiку пажару былi пашкоджаны 110 квадратных метраў даху. Страты падлiчваюцца. Мяркуецца, што будынак нехта падпалiў. Хулiганы або канкурэнты? — следствам будзе вызначана. Аляксандр ПУКШАНСКI. ПеракулiўсяНа аўтамагiстралi Iвацэвiчы—Гродна каля в. Шэйпiчы Пружанскага раёна ехаў беспрацоўны з в. Малочкi, якi не меў вадзiцельскага пасведчання. Акрамя гэтага, 21-гадовы хлопец быў п'яны. I не дзiўна, што яго ВАЗ-2101 апынуўся ў кювеце i перавярнуўся. 19-гадовы пасажыр загiнуў. Украла раз, другi i папаласяБеспрацоўная з г. Калiнкавiчы на калгасным рынку ў Драгiчыне выкрала ў мясцовай жыхаркi грошы, дакументы вадзiцеля i банкаўскую картку. Праз паўгадзiны яна абрабавала жыхарку Кобрына — выкрала грошы i банкаўскую картку. Аператыўная група зладзейку вылiчыла i затрымала. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi адна бутэлька гарэлкi. Каб яе здабыць, 37-гадовы жыхар вёскi Хутар Светлагорскага раёна разам з неўстаноўленым пакуль сябрам днём зайшлi ў вясковую краму ААТ "Дружба" i адкрыта выкралi так неабходную iм вадкасць маркi "Радамiр". Заведзена крымiнальная справа. |
|