Ля чыгункi... мiна
29.09.2009
—
ЧП
|
У Шумiлiнскiм раёне днём у самай вялiкай вёсцы рэгiёна Мiкiцiха непадалёк ад чыгункi мясцовыя жыхары знайшлi боепрыпас. На месца па выклiку выехалi мiлiцыянеры, выратавальнiкi, сапёры. Было вызначана, што знаходка — мiнамётная мiна часоў Вялiкай Айчыннай вайны. На гэтым участку чыгункi штодня ходзiць шмат электрычак. Аляксандр ПУКШАНСКІ. $1000 — за студэнцкi бiлетРаней судзiмы за махлярства непрацуючы мiнчанiн падазраецца ў тым, што прапаноўваў знаёмай з дапамогай хабару ў адну тысячу долараў ЗША вырашыць пытанне аб паступленнi яе сына ў ВНУ. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС Мiнгарвыканкама разам з калегамi з Заводскага РУУС затрымалi вышэйзгаданага мiнчанiна, а таксама прафесара мiнскага фiлiяла Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта эканомiкi, статыстыкi i iнфарматыкi. Як мяркуецца, атрымаўшы грошы ад жанчыны, падазроны аддаў 800 долараў прафесару ўнiверсiтэта, якi раней падбухторваў яго да выплаты пэўнай сумы за станоўчае вырашэнне аналагiчнага пытання. Узялi мужчын праваахоўнiкi з доказамi вiны ў момант перадачы грошай. Прафесар змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання, па факце праводзiцца расследаванне. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шумiлiнскiм раёне днём у самай вялiкай вёсцы рэгiёна Мiкiцiха непадалёк ад чыгункi мясцовыя жыхары знайшлi боепрыпас. На месца па выклiку выехалi мiлiцыянеры, выратавальнiкi, сапёры. Было вызначана, што знаходка — мiнамётная мiна часоў Вялiкай Айчыннай вайны. На гэтым участку чыгункi штодня ходзiць шмат электрычак. |
|